27 красавiка 2024, Субота, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паводле колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце

10
Беларусь паводле колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце

Беларусь паводле колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце, 16-е - сярод еўрапейскіх дзяржаў, 5-е - сярод краін СНД.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце РБ.

Паводле колькасці жыхароў Беларусь блізкая да такіх краін, як Балівія, Швэцыя, Самалі і Азербайджан. На пачатак 2014 года ў Беларусі налічвалася 9 млн 468 тысяч чалавек, колькасць насельніцтва павялічылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў.

На 1 студзеня 1940 года ў краіне было 9 млн 46 тысяч жыхароў, 1950-га – 7 млн 709 тысяч, 1970-га - 8 млн 992 тысяч, 1990-га - 10 млн 189 тысяч, 2000-га - 10 млн 3 тысячы.

Самыя шматлікая сярод рэгіёнаў рэспублікі Гомельская вобласць (1 млн 425,6 тысяч чалавек), сярод раёнаў у лідарах паводле колькасці насельніцтва Барысаўскі раён Менскай вобласці (183,7 тысяч чалавек). Самым маленькім сярод гарадоў з'яўляецца Дзісна Віцебскай вобласці (колькасць жыхароў - 1,6 тысячы чалавек).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках