27 красавiка 2024, Субота, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Полацка, пагражаючы пісталетам, спрабаваў абрабаваць краму

5
Жыхар Полацка, пагражаючы пісталетам, спрабаваў абрабаваць краму

У Полацку ўчынены разбойны напад на краму.

Як паведамляецца на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама, у адную з полацкіх крам, размешчаную на вуліцы Дзяржынскага, позна ўвечары, перад самым закрыццём зайшоў наведвальнік. Неспяшаючыся набраў прадуктаў, і, паклаўшы іх у мяшок, сабраўся сыходзіць. Калі прадавачка папрасіла аплаціць, той выхапіўшы і наставіўшы на работніцу прадмет падобны да пісталета, запатрабаваў яшчэ ў дадатак і гарэлку.

Бачачы перад сабой узброенага злачынцу, а ў краме акрамя іх нікога не было, прадавачка, не разгубілася, з крыкам выскачыла з яе, хутка замкнуўшы дзверы на ключ.

Крыкі аб дапамозе пачулі супрацоўнікі полацкага аддзела дэпартамента аховы, якія праязджалі паўз яе. Імгненна спыніўшы аўтамабіль, яны падскочылі да жанчыны. Тая патлумачыла, што яна замкнула ў краме хлопца з пісталетам. Той ад лютасці кідаўся па крамцы, выпускаючы праклёны ў адрас прадавачкі.

Разбойніка затрымалі, ім быў жыхар Полацка, які пражывае недалёка ад крамы, ён меў і пнеўматычны пісталет. Як высветлілася, ён раней быў судзімы за рабаванне, а цяпер дадасца і разбой.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках