27 красавiка 2024, Субота, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі» адкрыў уласнае інтэрнэт-радыё

3
«Ляпіс Трубяцкі» адкрыў уласнае інтэрнэт-радыё

У інтэрнэце пачало вяшчанне Радыё Lyapis Crew.

Гэта музычная радыёстанцыя для прыхільнікаў, сяброў і аднадумцаў гурта "Ляпіс Трубяцкі".

У эфіры Радыё Lyapis Crew 24 гадзіны ў дзень гучаць галоўныя хіты галоўнай беларускай каманды, каверы на "ляпісаўскія" песні з якіх рыхтуецца да выпуску праект "Lyapis Crew: ТРУбьют" і самыя гарачыя рок-, ска-і рэгі-баевікі з усяго свету, узятыя з асабістых плэйлістоў удзельнікамі гурта. Важным элементам эфіру таксама з'яўляюцца вершы Сяргея Міхалка, якія даўно сталі неад'емнай часткай канцэртаў "Ляпіса Трубяцкога", паведаміў сайту charter97.org гурт.

"Мне здаецца, што ў нас атрымалася сучаснае і нясумнае радыё, - сказаў прэс-аташэ "Ляпісаў "у Расеі Аляксандр Бэргер. - Я думаю, што яно будзе цікавае не толькі фанам гурта і - ужо не ведаю, на жаль ці на шчасце - сапраўды яго перажыве".

Радыё Lyapis Crew можна слухаць на афіцыйным сайце гурта "Ляпіс Трубяцкі" на адрасе: radio.lyapis.com, на старонцы гурта "ВКонтакте", на сайце Planeta.ru, а таксама ў дадатку TuneIn.

Гурт "Ляпіс Трубяцкі" распадзецца 1 верасня 2014 года. Развітальны тур "Ляпісаў" пад назвай "Блазна няма" будзе складацца ўсяго з чатырох выступаў: у Маскве (22 жніўня), Вільні (23.08), Кіеве (26.08) і Санкт-Пецярбургу (27.08). Беларусы, якія хочуць наведаць выступ у сталіцы Літвы, могуць атрымаць бясплатныя візы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках