27 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рахунках Януковіча заблакаваныя 1,42 мільярда даляраў

8
На рахунках Януковіча заблакаваныя 1,42 мільярда даляраў

Дзяржаўная служба фінансавага маніторынгу Украіны працягвае пошукі актываў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Ужо заблакавала 1,42 млрд даляраў (16,70 млрд у эквіваленце ў грыўнях) на рахунках звязаных з ім кампаній-нерэзідэнтаў, паведамляецца на сайце службы Дзяржфінманіторынгу Украіны.

У ведамстве нагадалі, што ў чэрвені накіравалі ў Генпракуратуру Украіны матэрыялы фінансавых аперацый з удзелам 42 кампаній-нерэзідэнтаў, падкантрольных Януковічу, якія на працягу 2010-2013 гадоў пералічылі 1,36 млрд даляраў праз рахункі ў адной з суседніх краін, размясціўшы сродкі на рахунках ва ўкраінскіх банках, піша УНІАН.

«Такім чынам, агульная сума заблакаваных фінансавай выведкай Украіны сродкаў згаданых кампаній-нерэзідэнтаў складае 1,42 млрд даляраў ЗША (эквівалент у грыўнях - 16,70 млрд грн)», - гаворыцца ў паведамленні.

Фінансавая выведка Украіны накіравала дадатковыя запыты да ўсіх банкаў Украіны, у выніку чаго дадаткова выяўленыя сродкі на рахунках 11 кампаній-нерэзідэнтаў, і 18 чэрвеня былі заблакаваныя 27,71 млн даляраў або 327,01 млн эквіваленце ў грыўнях. Акрамя таго, у выніку сумеснай працы Дзярфінманіторынгу з падраздзяленнем фінансавай выведкі адной з еўрапейскіх краін на рахунках 23 кампаній-нерэзідэнтаў за мяжой было заблакавана 49,51 млн даляраў або 584,22 млн у грыўневым эквіваленце.

Паводле запыту службы замежныя калегі таксама заблакавалі ўсе расходныя аперацыі гэтых рахункаў, і ў выніку сума дадаткова заблакаваных сродкаў за апошнія два тыдні склала 77,22 млн даляраў або 911,23 млн у грыўневым эквіваленце.

Дзяржфінманіторынг паводле вынікаў расследавання фактаў адмывання грошай, атрыманых ад карупцыйных дзеянняў экс-прэзідэнта Украіны, ранейшага ўрада і звязаных з імі асоб, у сакавіку гэтага года накіраваў у праваахоўныя органы 126 матэрыялаў на 77,2 млрд грн. Таксама праводзіцца пошук актываў за мяжой пры садзейнічанні замежных партнёраў, у тым ліку падраздзяленняў фінансавай выведкі і праваахоўных органаў ЗША і Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках