27 красавiка 2024, Субота, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УДАР мае намер дамагацца роспуску Вярхоўнай Рады

6
УДАР мае намер дамагацца роспуску Вярхоўнай Рады

Бліжэйшы час будзе вызначальным у працэсе роспуску ўкраінскага парламента.

Калі не будзе прынятая палітычная пастанова аб самароспуску, у фракцыі «УДАР» гатовыя прыступіць да стварэння юрыдычных падстаў для роспуску Вярхоўнай Рады прэзідэнтам.

«Наступныя два тыдні ва Украіне будуць вызначальнымі для далейшага лёсу роспуску Вярхоўнай Рады Украіны. Бо ўсе палітычныя сілы, у першую чаргу наша, разумеюць, што зацягваць працэс перавыбараў парламента немагчыма», - сказаў народны дэпутат фракцыі «УДАР» Павел Разенка на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Кіеве, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

У той жа час парламентарый растлумачыў: «Думаю, што паслядоўнасць будзе такой: «УДАР» будзе настойваць, каб на адным з першых пасяджэнняў праз два тыдні была ўсё ж такі прагаласаваная пастанова (аб самароспуску парламента - ІФ), якая была падпісаная трыма палітычнымі сіламі...Калі гэтага праз два тыдні зроблена не будзе, я не выключаю, што мы правядзем адпаведныя кансультацыі з нашымі партнёрамі па кааліцыі і, значыць, будзем ламаць гэтую Вярхоўную Раду праз калена, будзем самастойна фармаваць падставы для прэзідэнта Украіны распусціць парламент».

Пры гэтым П.Разенка не патлумачыў, пра якія канкрэтна меры можа ісці гаворка.

Ён таксама падкрэсліў, што Вярхоўная Рада Украіны павінна прыняць палітычную пастанову аб самароспуску. Нардэп нагадаў, што адпаведная пастанова зарэгістраваная ў парламенце, пад ёй падпісаліся тры фракцыі - «УДАР», «Бацькаўшчына» і «Свабода».

«Далей дэпутаты павінны сфармаваць юрыдычныя падставы, каб прэзідэнт распусціў парламент...На жаль, у большасці народных дэпутатаў такой палітычнай волі няма», - дадаў ён.

На думку «ўдараўца», немэтазгодным з'яўляецца перафарматаванне ўрада без перавыбараў парламента.

«Трэба казаць не аб перафарматаванні ўраду...сёння трэба казаць кааліцыі аб шляхах роспуску Вярхоўнай Рады Украіны і аб фармаванні пасля парламенцкіх выбараў новага прафесійнага ўрада», - сказаў ён.

Разам з тым Разенка растлумачыў: «Калі цяпер кааліцыя ўцягнецца ў кадравыя пературбацыі, у квоты, у нейкія незразумелыя схемы размеркавання партфеляў, я перакананы, што грамадства дасць палітычным сілам сваю адпаведную ацэнку. І я баюся, што ў наступнай Вярхоўнай Радзе не будзе ніводнай палітычнай сілы, якая замест перавыбараў цяпер будзе гандляваць партфелямі».

У сваю чаргу народны дэпутат фракцыі «Бацькаўшчына» Дзмітрый Андрыеўскі выказаўся ў падтрымку ідэі перавыбараў у парламент, але адзначыў, што гэта павінна праходзіць паводле новага выбарчага заканадаўства.

На ягоную думку, калі праводзіць перавыбары паводле таго ж заканадаўства, згодна з якім быў абраны цяперашні парламент, то «мы можам атрымаць Раду яшчэ горшую, і якасць яе можа быць яшчэ горшай, чым тая, якая сёння ёсць».

«Абавязкова выбары. На мой погляд, выбары павінны праходзіць паводле новай сістэмы, згодна з новым заканадаўствам. Да моманту прызначэння выбараў і да іх правядзення дэпутаты павінны займацца не нейкімі перадвыбарнымі справамі, а працай на карысць дзяржавы і прыняццем законаў», - сказаў парламентарый .

Ён таксама адзначыў, што ў парламенце павінен быць зарэгістраваны адзіны ўзгоднены праект закона аб выбарах народных дэпутатаў. На думку Андрыеўскага, выбары павінны праходзіць паводле прапарцыйнай сістэмы з адкрытымі спісамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках