27 красавiка 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Уладам ужо ніяк не разлічыцца з пазыкамі

19
Барыс Жаліба: Уладам ужо ніяк не разлічыцца з пазыкамі

Беларускія ўлады бяруць крэдыты, каб дацягнуць да новых крэдытаў.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба.

- Паводле афіцыйных звестак, золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень павялічыліся больш чым на мільярд даляраў. Гэта адбылося за кошт двухмільярднага брыдж-крэдыту ВТБ. Ці ёсць падставы для радасці ці ж гэта штучная і часовая мера?

- Гэта штучнае з'ява. Рэч у тым, што час ад часу золатавалютныя рэзервы атрымліваюць уліванні за кошт замежных пазык. Гэта ў асноўным. І час ад часу яны павялічваюцца натуральным чынам за кошт таго, што Нацбанк купляе рэшткі валюты, якія не раскупленыя на біржы. Гэта натуральны і самы выгадны спосаб павелічэння рэзерваў. А для гэтага трэба, каб было дастатковае паступленне валюты ад экспарту ды іншых крыніц. Раней гэта больш-менш атрымлівалася і часам нашыя рэзервы раслі такім чынам. Але паколькі аплатнае сальда ў нас ужо шмат месяцаў пасіўнае, гэта значыць адмоўнае, то гэтых натуральных крыніц няма. І калі і павялічваюцца валютныя рэзервы Беларусі, то за кошт замежных крэдытаў.

- На што сыдзе гэты крэдыт і як гэта адаб'ецца на эканоміцы краіны?

- Ён залічаны ў валютныя рэзервы. «Брыдж» па-ангельску - мост. То бок, гэта своеасаблівы мост, які перакінулі да таго моманту, як дэпутаты Дзярждумы дазволяць выдаць крэдыт ужо з расейскага бюджэту. Гэта будзе ў канцы лета або пачатку восені. І на гэты невялікі адрэзак часу мы атрымалі ад ВТБ 2 мільярды цяпер і яшчэ 440 мільёнаў даляраў яшчэ ў снежні. Гэта значыць, у Беларусі абавязак перад ВТБ ужо 2,44 мільярда даляраў. А калі мы атрымаем з расейскага бюджэту 2 мільярды, то будзем за кошт іх сплачваць пазыку ад ВТБ. І атрымаецца, што гэты плюс хутка ператворыцца ў нуль, а, можа, у мінус. Гэта і ёсць рэфінансаванне - узяць пазыку, каб дажыць да новай.

- Гэта значыць, кажучы па-народнаму, ён пойдзе на падтрымку штаноў?

- Так, так і ёсць. Беларускія ўлады жывуць ад крэдыту да крэдыту. І эканоміка зноў паступова апускаецца ў яму. Заўважце, Мінфін абвясціў, што калі Беларусь будзе браць замежную пазыку на наступны год, то толькі мільярд, бо мы і ў мінулым, і ў гэтым годзе аддаем звыш 3 мільярдаў даляраў. І ўлады ўжо падлічылі, што калі ўзяць на наступны год больш за мільярд, то ўжо ніяк не разлічацца з абавязаннямі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках