27 красавiка 2024, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пагадзіўся ўвесці санкцыі супраць Расеі

48
ЕЗ пагадзіўся ўвесці санкцыі супраць Расеі

Улады краінаў Еўразвязу дасягнулі папярэдняй згоды ў рамках пашырэння санкцыі супраць РФ.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.

Паведамляецца, што дэталі павінны быць узгодненыя пазней.

Гэтую ж інфармацыю УНІАН паведаміў еўрапейскі дыпламат пасля завяршэння пасяджэння Рады ЕЗ на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў, якое адбылося ў панядзелак у Брусэлі.

«Вывучыўшы сітуацыю ва Украіне ў адпаведнасці з ключавымі патрабаваннямі ЕЗ, як гэта паказана ў высновах Рады ЕЗ ад 27 чэрвеня, і ў святле апошніх падзей, у тым ліку, улічваючы дыпламатычныя меры, COREPER (пастаянныя прадстаўнікі краін ЕЗ) пастанавіў прадоўжыць дадатковыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры пры захаванні існуючай заканадаўчай базы. Дэталі будуць прапрацаваныя цягам наступнага пасяджэння ў сераду», - паведаміў ён.

Раней стала вядома, што віцэ-прэм'ер ЗША Джозэф Байдэн падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заявіў аб тым, што Штаты гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Нагадаем, у Брусэлі сёння пачалося чарговае пасяджэнне Камітэта пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў ЕЗ.

Зноў павінна было абмяркоўвацца пытанне ўзмацнення санкцый супраць Расеі.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стануць шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту. Рада ЕЗ прыступіла да ацэнкі сітуацыі ва Усходняй Украіне і выканання Расеяй чатырох патрабаванняў ЕЗ 1 ліпеня.

Нагадаем, 27 чэрвеня Еўрапейская рада прыняла пастанову, згодна з якой да 30 чэрвеня ад РФ чакаўся шэраг мер па дээскалацыі сітуацыі ва Украіне. У адваротным выпадку Расею чакаў трэці этап санкцый ЕЗ.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках