29 красавiка 2024, панядзелак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч вучыць ангельскую мову ў турме

4
Мікалай Статкевіч вучыць ангельскую мову ў турме

Палітвязень даслаў дадому паштоўку, у якой распавёў пра апошнія падзеі.

Мікалай Статкевіч нядаўна адзначыў дзень нараджэння ў турме, у які яго аднадумцы правялі каля сцен турмы акцыю падтрымкі - феерверк. Гэта апынулася ў цэнтры ўвагі апошняга ліста Статкевіча, распавяла жонка палітвязня Марына Адамовіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Асаблівых падзей няма. Атрымала ад яго паштоўку, якую ён пісаў пасля дня нараджэння. Пра тое, як яго павіншавала турма, пра феерверк, пра тое, ад каго са знаёмых ён атрымаў віншаванні. Пералічыў усіх, каб я падзякавала. І пра тое, што вярнулі газеты, якія раней у яго былі канфіскаваныя. А пра сябе напісаў, што вывучае ангельскую мову, шмат чытае. Паведаміў, што як спала спякота, стала шмат лягчэй», - кажа жонка палітыка.

На пытанне ці працягваюцца правакацыі турэмшчыкаў што да Статкевіча Марына Адамовіч адказала: «Не, піша, што цяпер усё нармальна, што адумаліся».

Некалькі дзён таму Марына Адамовіч наведала бацьку Мікалая Статкевіча, які пражывае ў Баранавічах. Віктару Статкевічу 88 гадоў, ён жыве адзін, але адмаўляецца перабірацца да сваякоў і цалкам спраўляецца з тым, каб сам сябе абслугоўваць. Паводле настрою і палітычных поглядаў Віктар Статкевіч і яго сын вельмі падобныя, кажа жонка палітвязня.

«Ён вельмі актыўна сочыць за падзеямі, якія адбываюцца ў свеце. Калі што прайшло міма яго ўвагі, сябры Мікалая ўсё яму расказваюць. Таму ён заўсёды на піку падзей. І, вядома, вельмі заўсёды перажывае за Мікалая, непакоіцца за лёс сына», - дадала Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч адзіны з былых кандыдатаў у прэзідэнты, які да гэтага часу знаходзіцца ў турме. Статкевіч асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасля выбараў 19 снежня 2010 года, вынікі якіх апазіцыя палічыла сфальсіфікаванымі. Утрымліваюць Мікалая Статкевіча ў крытай магілёўскай турме. Палітык адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках