4 траўня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква накіруе ва Украіну новы канвой

16
Масква накіруе ва Украіну новы канвой

Новы канвой з «гуманітарнай дапамогай» можа адправіцца ўжо на гэтым тыдні.

Як распавёў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, адпаведная нота была накіраваная ў МЗС Украіны, піша ІТАР-ТАСС.

«Накіравалі ноту ў МЗС Украіны з інфармаваннем аб намеры падрыхтаваць чарговы канвой з гуманітарнай дапамогай», - паведаміў Лаўроў. Паводле ягоых слоў, Масква падрыхтавала спіс грузаў, якія плануецца адправіць жыхарам Данбаса.

Расейскі міністр заклікаў украінскіх калегаў, а таксама Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа да актыўнага супрацоўніцтва ў рамках гуманітарнай місіі. «Той факт, што першы канвой у канчатковым выніку даставіў грузы дакладна, без якіх-небудзь інцыдэнтаў і эксцэсаў, дае нам падставу разлічваць, што другі канвой пройдзе значна больш хутка», - падкрэсліў Лаўроў.

Нагадаем, 22 жніўня першыя грузавікі з гуманітарнай дапамогай РФ выехалі з КПП «Ізварын» і пачалі рух у бок Луганска па тэрыторыі Украіны ў суправаджэнні тэрарыстаў. СБУ заявіла, што іх кіроўцы застануцца ў Данбасе і будуць дапамагаць баявікам. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджаюць грузавікі РФ ва Украіне, як было агаворана раней. У МЗС Украіны заявілі, што канвой перасёк мяжу незаконна.

Увечары канвой прыбыў у горад. Усяго ў канвоі з расейскай гуманітарнай дапамогай было 280 грузавікоў. Памежная служба Украіны паведаміла, што ў краіну заехалі 227 аўтамабіляў. Паводле звестак назіральнікаў АБСЕ, Расею пакінулі 227 аўтамабіляў, але шэсць затым вярнуліся.

Гэтаму папярэднічала заявы МЗС Расеі аб тым, што Масква сама прыняла пастанову аб дастаўцы грузу ў Луганск у аднабаковым парадку - у сувязі з тым, што Кіеў прадаўжае «штучна зацягваць» узгадненне пастановы аб адпраўцы калоны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках