27 красавiка 2024, Субота, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны выйшаў у другі раўнд мікста US Open

4
Максім Мірны выйшаў у другі раўнд мікста US Open

На нью-ёркскіх кортах падыходзіць да фінішу першы тыдзень адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе, які завяршае серыю турніраў "Вялікага шлема" гэтага сезону.

У стартавым матчы спаборніцтваў змешаных пар беларус Максім Мірны і Хаа-Чынг Чан з Кітайскага Тайбэя ўпэўнена перайгралі яшчэ адзін інтэрнацыянальны тандэм - Люсі Храдзецка (Чэхія)/Хорыя Тэкау (Румынія), пасеяны пад пятым нумарам - 6: 3, 6: 3. У наступным раўндзе іх спаборнікам будзе аўстралійскі дуэт Эшлі Барці/Джон Пірс. У мінулыя гады Максім Мірны тройчы станавіўся трыумфатарам амерыканскага першынства ў міксце - у 1999 годзе (з Сэрэнай Уільямс), у 2007-м (з Вікторыяй Азаранкай) і ў 2013-м (з Андрэа Хлавачкавай з Чэхіі), паведамляе БелТА.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая на 17-м месцы ў сусветным рэйтынгу, сёння ў паядынку 3-га раўнда жаночага адзіночнага разраду згуляе з расейкай Аленай Весніной (56-е месца ў рэйтынгу ВТА). Гэта будзе іх шостая вочная сустрэча, ва ўсіх папярэдніх паядынках перамога была на баку беларускі. На цяперашнім US Open Вікторыя Азаранка ў першым крузе ўзяла верх над японскай тэнісісткай Місакі Доі (90) - 6: 7 (3: 7), 6: 4, 6: 1, а затым перайграла амерыканку Крысціну Макхэйл (43) - 6: 3 , 6: 2.

Яшчэ дзве беларускі ўжо завяршылі выступленні ў Нью-Ёрку. Дэбютантка асноўнай сеткі турніраў серыі "Вялікага шлема" 20-гадовая Аляксандра Сасновіч (120) у першым раўндзе перайграла славачку Ганну Шмідлаву (67) - 6: 4, 6: 3, а затым саступіла 11-й ракетцы планеты Каралін Вазняцкі з Даніі - 3 : 6, 4: 6. Вольга Гаварцова (117) саступіла ў стартавым паядынку 8-й ракетцы свету канацы Эжэн Бушар - 1: 6, 2: 6.

Агульны прызавы фонд US Open 2014 складае $38,3 млн, завершыцца турнір 8 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках