26 красавiка 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка: «Галоўная мэта Пуціна - бунт у Кіеве і поўны распад Украіны»

19
Луцэнка: «Галоўная мэта Пуціна - бунт у Кіеве і поўны распад Украіны»

Мэтай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з'яўляецца «бунт у Кіеве», а таксама поўны распад Украіны, як гэта было ўжо ў 1918 годзе.

Такое перакананне старшыня партыі «Салідарнасць» («Блок Пятра Парашэнкі») Юрый Луцэнка выказаў у праграме «Шустэр-LIVE» ў пятніцу, 29 жніўня 2014, паведамляе прэс-служба «Трэцяй украінскай рэспублікі».

«Галоўная мэта Пуціна - бунт у Кіеве. Поўны распад, як гэта ўжо было ў 1918 годзе. Гэты бунт ужо падаграваецца і чуткамі, і, на жаль, трагічнымі фактамі. Таму перамагчы мы можам толькі ў адзінстве. Краіна, якая ненавідзіць сваё кіраўніцтва, гэта асуджаная краіна. Мы такімі не будзем і пераможам», - адзначыў ён.

Са слоў Луцэнкі, у Дзень Незалежнасці Украіны тэрарысты пачалі «сваё шырока разрэкламаванае контрнаступленне, але атрымалі адпор і адкаціліся. Украінская армія апынулася здольнай біць фарміраванні, якія на той час ужо складаліся з 40% рэгулярных войскаў Расейскай Федэрацыі. Гэта заслуга ў першую чаргу радавых байцоў, і тых камандзіраў, якія знаходзяцца разам з імі».

Таму Луцэнка перасцярог ад убівання кліну паміж жаўнерамі і іх камандзірамі, а таксама паміж рознымі падраздзяленнямі войска, Нацгвардыі, добраахвотніцкіх атрадаў, якія ваююць у зоне АТА. «Нельга ўсіх агулам абзываць «здраднікамі», сёння званне генерала хочуць ператварыць у такое ж ганебнае, як дэпутат. Калі мы разарвем адзінства жаўнераў, афіцэраў і кіраўніцтва, то мы прайграем вайну» - падкрэсліў Луцэнка.

Пагаршэнне сітуацыі ў зоне АТА, з яго слоў, звязанае з тым, што Пуцін даў каманду на прамое ўвядзенне сваіх рэгулярных войскаў, што абвастрыла сітуацыю. «Па праўдзе, да прамога ваеннага ўварвання мы не былі гатовыя. І думкі не было, што пастаянны чалец Рады бяспекі ААН наплюе на ўсе міжнародныя правілы, законы і нормы, увёўшы свой вайсковы кантынгент на тэрыторыю Украіны. Таму і здарылася, што нязначны сегмент нашых войскаў, які паўдня ахопліваў Данецк, сам трапіў у аператыўнае атачэнне», - адзначыў Луцэнка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках