7 траўня 2024, aўторак, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая схема кантрабанды: Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па антыдэтанатарах

33
Новая схема кантрабанды: Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па антыдэтанатарах

Айчынная статыстыка фіксуе выбуховы рост экспарту антыдэтанатараў і інгібітараў.

Асобнымі беларускімі прадпрыемствамі адноўленыя "інавацыйныя" схемы пастаўкі нафтапрадуктаў пад выглядам прадукцыі хімічнай галіны, пастаўкі якой не падпадаюць пад абкладанне падаткамі пры экспарце за межы краін Мытнага саюза.

Гаворка ідзе пра экспарт тавараў з кодам ТН ЗЭД МС Б381190 "Іншыя антыдэтанатары, антыаксіданты, інгібітары смолаўтварэння, загушчальнікі, антыкаразійныя рэчывы і асадкі гатовыя іншыя".

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за шэсць месяцаў 2014 гэтай прадукцыі было пастаўлена за межы Беларусі амаль 105 тысяч тон на агульную суму, якая перавышае 94 млн даляраў ЗША. Характэрна, што экспарт у натуральным выражэнні павялічыўся ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013 года ў 53 разы, у вартасным - аж у 131 раз.

Асноўнымі спажыўцамі беларускіх антыдэтанатараў, антыаксідантаў, інгібітараў і загушчальнікаў, калі верыць Белстату і ДМК, з'яўляюцца Нідэрланды і Вялікая Брытанія. Характэрна, што ў абедзве краіны гэтыя нафтапрадукты ў 2013 годзе не пастаўляліся, а ўжо ў 2014 годзе экспарт у Нідэрланды перасягнуў 45 тысяч тон і 41 млн даляраў, у Вялікую Брытанію - 57 тысяч тон і 52 млн даляраў.

Якія ж прадпрыемствы вырабляюць такія спецыфічныя тавары? Для адказу на гэтае пытанне звернемся да звестак рэгіянальнай статыстыкі. Паводле інфармацыі галоўнага статыстычнага кіравання Віцебскай вобласці, прадпрыемствамі рэгіёну за першае паўгоддзе было экспартавана тавараў па пазіцыі ТН ЗЭД 3811 на 114,6 тыс тон, што ў 12 разоў больш, чым за шэсць месяцаў 2013 года. Для параўнання: пастаўкі па гэтым кодзе ўсіх прадпрыемстваў Беларусі склалі каля 114,7 тыс тон. Памножыўшы тоны на кошт, атрымаем, што ўсяго прадпрымальныя жыхары Віцебска за студзень-чэрвень маглі атрымаць за свой тавар 120,3 млн даляраў.

Цікавая структура гэтага экспарту. Да прыкладу, пастаўкі ў краіны СНД павялічыліся толькі на 2,1%, у краіны па-за СНД - у 43 разы. Ільвіную долю ў аб'ёмах экспарту займаюць як раз краіны далёкага замежжа: 6,9 тыс тон у краіны СНД супраць 107,7 тыс тон - на іншыя тэрыторыі. У Расею кампаніі з рэгістрацыяй на тэрыторыі Віцебшчыны вывезлі 5,1 тысяч тон, у Казахстан - 0,1 тыс тон.

Кардынальна адрозніваюцца і сярэднія кошты экспарту. Так, калі былыя рэспублікі СССР купляюць беларускія антыдэтанатары і іншыя інгібітары з загушчальнікамі па 2105 даляраў за тону, то Еўропа згодная толькі на 982 даляраў (што ў 2,8 раза ніжэй, чым у 2013 годзе).

Лакалізаваўшы вытворчасць у межах макрарэгіёну, паспрабуем вызначыць месца выпуску тавару, які нас цікавіць, дэталёва. Сярод раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці экспарт паводле вынікаў першага паўгоддзя апынуўся вышэйшым за адзнаку 120,3 млн даляраў ЗША толькі па двух - Віцебску і Наваполацку. Віцебскім прадпрыемствам удалося павялічыць экспарт на 2,0%, а вось наваполацкім - у 2,1 разы.

Без уліку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама без дзяржаўных арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання і холдынгаў карціна становіцца яшчэ больш цікавай.

Г.зн. нейкія кулібіны з наваполацкай "прапіскай", альбо якія ўваходзяць у лік камунальных прадпрыемстваў, альбо якія адносяцца да прыватнага сектару, узялі, ды і вывелі родны горад у лідары па тэмпах росту экспарту. Цуды!

Якія ж гульцы рынку могуць прэтэндаваць на лаўры лепшага экспарцёра года? Напрыклад, у Наваполацку размешчаная ўжо вядомая па растваральна-разбаўляльнаму бізнэсу кампанія "Інтэрсэрвіс". У пераліку асноўных прадпрыемстваў-экспарцёраў на сайце Наваполацкага гарвыканкама знаходзіцца сумеснае расейска-беларускае ТАА "ЛЛК-Нафтан", якое вырабляе інгібітары і антыакісляльныя асадкі. Дарэчы, на ЛЛК-Нафтане ўжо ведаюць, як перамагчы на рэспубліканскім конкурсе "Лепшы прадпрымальнік года" ў намінацыі "Лепшы прадпрымальнік-экспарцёр". Аднак з упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта гэтыя кампаніі з'яўляюцца аўтарамі "інавацыйнага" бізнэсу, нельга. Магчыма, гэта іншая, спецыяльна створаная пад канкрэтную задачу фірма.

Дастаткова спецыфічна наша краіна выглядае і на ўзроўні міжкраінавых супастаўленняў. Увесь сусветны экспарт па кодзе 381.190 у апошнія гады складаў парадку 2,2-2,4 млрд даляраў ЗША. Прычым Беларусь у лік найбуйнейшых пастаўшчыкоў не ўваходзіла, знаходзячыся ў 2013 годзе са сваімі 1,5 млн даляраў у чацвёртым дзясятку.

Калі б звесткі беларускіх дзяржорганаў супадалі з міжнароднай статыстыкай, то ў першым паўгоддзі наша краіна адразу заняла б другое месца па вартасным аб'ёму экспарту.

Ну а ў натуральным выразе мы былі б увогуле наперадзе планеты ўсёй. Але, відаць, не лёс...

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках