26 красавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці МАЗ разбурыў сцяну аўтамыйкі

6

У Берасці, выязджаючы з мыйкі, грузавік абрынуў пліты над варотамі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«10 верасня выратавальнікам Берасця паступіла паведамленне аб тым, што на вуліцы Лейтэнанта Рабцава на мыйцы адбылося абвальванне часткі сцяны, пацярпелых няма.

Па прыбыцці да месца выкліку першага падраздзялення МНС было высветлена, што пры выездзе з памяшкання мыйкі грузавога аўтамабіля МАЗ-5516 адбылося абвальванне 2-х сценавых гіпса-кардонных пліт над варотамі. Верхняя пліта знаходзілася ў аварыйным стане. У выніку абвальвання былі пашкоджаныя кабіна і кузаў аўтамабіля, пацярпелых няма», - адзначылі там.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках