7 траўня 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Расейскае ТБ - зброя інфармацыйнага тэрору супраць народа

12
Нямцоў: Расейскае ТБ - зброя інфармацыйнага тэрору супраць народа

На сумленні расейскіх уладальнікаў каналаў смерці расейцаў і ўкраінцаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

«Чытаем у Гебельса і параўноўваем з сучасным расейскім ТБ:

1. «Прапаганда заўсёды звернутая толькі да масаў, а не да інтэлігенцыі, таму яе ўзровень павінен арыентавацца на здольнасці ўспрымання самых абмежаваных сярод тых, на каго яна павінна паўплываць.

2. Прапаганда павінна ўздзейнічаць больш на пачуццё, чым на розум, бо маса ў сутнасці мае жаноцкі характар, таму пачуцці больш даходлівыя за разважанні.

3. Прапаганда павінна абмежавацца мінімумам і паўтараць гэта пастаянна. Настойлівасць з'яўляецца важнай перадумовай яе поспеху.

4. Прапаганда не можа быць аб'ектыўнай, яна павінна быць прынцыпова суб'ектыўна аднабаковай»

Што адрознівае Эрнста, Кулісцікава і Дабрадзеева ад Гебельса? Ну хоць адзін пункт назавіце, які б яны не рэалізавалі.

Расейская тэлевізія ў чыстым выглядзе пабудаваная паводле запаветаў Гебельса, і фашызацыя Расеі адбываецца роўна пагэтаму. Адсюль лунае ў паветры нянавісць, агрэсіўнасць, і нежаданне чуць і слухаць. Адсюль шпіёнаманія і варагі - амежныя і ўнутраныя. Адсюль вайна і смерць людзей.

Расейская тэлевізія не з'яўляецца СМІ. Гэта зброя інфармацыйнага тэрору супраць народа, якая забівае розум, здаровы сэнс і інстынкт самазахавання. Кіруюць гэтай зброяй цынічныя і жорсткія злачынцы, на сумленні якіх смерці расейцаў і ўкраінцаў. Бо нацкоўваючы народы адзін на аднаго яны распальваюць вайну», - піша Нямцоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках