3 траўня 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Шумахера стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў картынгу

2
Сын Шумахера стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў картынгу

Сын Міхаэля Шумахера, які выступае пад дзявочым прозвішчам маці, стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў сусветным класе KF Junior.

«Вядома, я вельмі ганаруся гэтым вынікам. Але я хачу быць чэмпіёнам свету. Гэта толькі пачатак маёй кар'еры», - сказаў Мік Бетч.

У фінальным заездзе 15-гадовы спартовец заняў другое месца, прапусціўшы наперад брытанца Энама Ахмеда, піша «Советский спорт».

Нагадаем, што сёлета ў пачатку верасня сын Міхаэля Шумахера стаў віцэ-чэмпіёнам Еўропы ў картынгу.

Адзначым, што ў гэты момант бацька Міка Бетча, легендарны гоншчык Формулы-1, дома працягвае рэабілітацыю пасля цяжкай траўмы, атрыманай пасля падзення пры спуску на горных лыжах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках