5 траўня 2024, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Літвы афіцыйна пацвердзіла затрыманне Канапляніка

17
Пракуратура Літвы афіцыйна пацвердзіла затрыманне Канапляніка

Супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Вільні сустрэліся з затрыманым.

Генеральная пракуратура Літвы пацвердзіла, што 21 верасня быў затрыманы начальнік ўпраўлення Следчага камітэта Менску Дзмітрый Канаплянік, у аўтамабілі якога знайшлі некалькі дзясяткаў патронаў калібра 9 мм Luger, піша ru.delfi.lt.

"Падчас расследавання ў сувязі з затрыманнем у нядзелю грамадзян Беларусі, у аўтамабілі Honda CR-V у якіх было некалькі дзесяткаў патронаў, высветлілі асобы абодвух падазраваных. (...) Палчас следства таксама была атрыманая інфармацыя аб тым, што прыехаў у Літву на згаданым аўтамабілі грамадзянін Беларусі - гэта высокапастаўленая асоба праваахоўных органаў гэтай краіны", - сказана ў паведамленні пракуратуры.

Пракуратура падкрэслівае, што "аб затрыманні двух грамадзян іншай краіны ва ўстаноўленым парадку была праінфармаваная амбасада Беларусі ў Вільні і неадкладна задаволеная просьба амбасады аб сустрэчы з затрыманым Д.К.".

Канапляніку выстаўленыя падазрэнні паводле факта перавозкі патронаў. Грамадзянін Беларусі не можа пакідаць тэрыторыю Літвы, пракуратура паведаміла, што ў яго і ягонай жонкі забралі дакументы.

За кантрабанду патронаў грамадзяніну Беларусі пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках