5 траўня 2024, Нядзеля, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выдала Беларусі $1,55 мільярда ў расейскіх рублях

32
Расея выдала Беларусі $1,55 мільярда ў расейскіх рублях

Пагадненне аб выдачы дзяржаўнага фінансавага крэдыту падпісаная сёння ў Маскве.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Мінфіна Беларусі.

"24 верасня 2014 у Маскве Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Расейскай Федэрацыі падпісалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Федэрацыі аб выдачы Ураду Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага фінансавага крэдыту", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Пагадненнем прадугледжана выдача фінансавых рэсурсаў у расейскіх рублях на суму, эквівалентную 1 550 млн даляраў ЗША, на тэрмін 15 гадоў, уключаючы 5-гадовы ільготны перыяд.

Паступленне сродкаў крэдыту ў рэспубліканскі бюджэт Беларусі чакаецца бліжэйшымі днямі. З улікам атрыманага 9 ліпеня 2014 дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расейскай Федэрацыі ў суме 450 млн даляраў ЗША сума крэдытнай падтрымкі Рэспублікі Беларусь (на незвязанай аснове і праз лінію ўрада РФ) у гэтым годзе складзе 2 000 млн даляраў ЗША.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках