29 красавiка 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адстаўку Козіка не прынялі?

13
Адстаўку Козіка не прынялі?

Прэзідыум ФПБ не прыняў адстаўку Леаніда Козіка з пасады старшыні.

Паводле паведамленняў СМІ, у панядзелак Леанід Козік сабраў актыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і абвясціў, што пакідае пасаду. Аднак афіцыйных каментароў так і не было.

Паводле інфармацыі лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, адстаўка Леаніда Козіка была не прынятая, піша «Салiдарнасць».

- Прэзідыум ФПБ яе не прыняў. Як далей будуць развівацца падзеі, пакажа час. Упершыню такое здараецца ў гісторыі, калі кіраўнік федэрацыі піша заяву без пленума, без чарговага з'езду.

Генадзь Фядыніч высунуў версію, чаму Леанід Козік мог падаць у адстаўку.

- Федэрацыяй прафсаюзаў было пабудавана шмат аб'ектаў і дамоў. У ФПБ ёсць паляўнічыя ўгоддзі, пчаліныя пасекі. Добра, калі там усё рабілася законна і ў прававым рэчышчы. Тады Леаніду Козіку можна спаць спакойна.

Кіраўнік прафсаюза работнікаў РЭП крытычна ацэньвае дзейнасць Леаніда Козіка, які працаваў на пасадзе старшыні ФПБ з 2002 года.

- Я мяркую, што Леанід Козік добра выканаў указанне кіраўніка краіны. Ён жа стрымаў федэрацыю, пазбавіў самастойнасці галіновыя прафсаюзы. У краіне ўмацавалася кантрактная сістэма. Не думаю, што людзі задаволеныя сённяшнім узроўнем заробкаў. Рабочым ягоная дзейнасць нічога добрага не прынесла, - сказаў Генадзь Фядыніч.

Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч адзначае, што дзеянні Леаніда Козіка нанеслі вялікую шкоду прафсаюзнаму руху ў краіне.

- Пры ягонай ўладзе практычна ўсе беларускія рабочыя былі пераведзеныя на тэрміновыя працоўныя кантракты. Пры Козіку быў узмоцнены ціск на незалежныя прафсаюзы. Ён цалкам падпарадкаваў прафсаюзы наймальнікам, адміністрацыям прадпрыемстваў. На мой погляд, сёння ў Леаніда Козіка абсалютна ганебнае прафсаюзнае мінулае. Цяжка ўспомніць што-небудзь станоўчае ў ягонай дзейнасці за гэтыя гады. Для мяне ён таксама з'яўляецца абсалютна адыёзнай асобай, якая праславілася сумніўнымі ініцыятывамі ў бытнасць дэпутатам палаткі і скандальнымі заявамі. Чаго толькі вартая ягоная прапанова ўвесці падатак на мужчын, якія не маюць дзяцей, - сказаў Сяргей Антусевіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках