2 траўня 2024, Чацвер, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэфры Пайет: ЗША скасуе санкцыі, калі Расея вызваліць Крым

13
Джэфры Пайет: ЗША скасуе санкцыі, калі Расея вызваліць Крым

Украіна можа перамагчы у гэтай вайне, калі выкараніць карупцыю і падыме сваю эканоміку.

Цяпер дакладна не час скасоўваць санкцыі ў дачыненні да Расеі, заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайет у інтэрв'ю газеце «День».

На ягоную думку, пакуль Расея не вызваліць акупаваны Крым, дзеянні санкцый ЗША спыняць не будуць. Пайет мяркуе, што для таго, каб Масква пагадзілася на «мірны план Парашэнкі» неабходна на яе ціснуць, чым Амерыка і займаецца.

«Украіна можа змяніць многае, але не можа змяніць сваю геаграфію», - падкрэсліў дыпламат. Ён упэўнены, што канфлікт можна развязаць толькі дыпламатычным спосабам, таму ўкраінскі ўрад павінен актыўна заняцца ўкараненнем эканамічных рэформаў і выкараненне карупцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках