2 траўня 2024, Чацвер, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук прынёс даляры ў банк і апынуўся ў міліцыі

105
Мянчук прынёс даляры ў банк і апынуўся ў міліцыі

Супрацоўнік банка падумаў, што грошы фальшывыя, але памыліўся.

- У той дзень я прыйшоў у філіял Белаграпрамбанка, каб папоўніць рахунак. Але адная купюра ў 100 даляраў выклікала сумнеў у касіркі. Яна тут жа націснула трывожную кнопку, прымчаліся міліцыянты з аўтаматамі. Усіх цікавіла, адкуль у мяне гэтыя грошы. Я шчыра расказаў: прыяцель вярнуў пазыку. Увогуле, мяне дзве гадзіны пратрымалі ў банку, яшчэ чатыры - у міліцыі. Столькі нерваў выматалі гэтымі апытаннямі! - распавядае «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Уладзімір Медалье. - У той жа дзень купюру праверылі, яна была сапраўднай, аднак яе адправілі на дадатковую экспэртызу. Праз некалькі дзён прыйшоў адказ: 100 даляраў сапраўдныя. Грошы вярнулі, але кропку ў гэтай гісторыі я ставіць не хачу. Хай пакараюць супрацоўнікаў банка, якія адабралі ў мяне столькі часу.

Гэтая гісторыя здарылася яшчэ 17 студзеня, і з таго часу Уладзімір Пятровіч напісаў ужо 10 заяў у розныя інстанцыі: у пракуратуру, у Белаграпрамбанк, Нацыянальны банк, Следчы камітэт і міліцыю... Адказ адзін і той жа: супрацоўнікі банка дзейнічалі паводле інструкцыі і нічога не парушылі.

- Было праведзена службовае разбіральніцтва, атрыманы пісьмовыя тлумачэнні работнікаў філіяла, прагледжаны відэазапіс. У дзеяннях супрацоўнікаў разлікова-касавага цэнтра парушэнняў не выяўлена, - гаворыцца ў адказе Белаграпрамбанка, які прыйшоў Уладзіміру Медалье.

Увогуле, настойлівы мянчук наважыў ісці да канца і гатовы выдаткаваць некалькі гадоў, толькі каб касірку ў банку звольнілі!

Перапалох здарыўся праз купюру, якая была выпушчаная ў 1996 годзе. Калі паглядзець на прасвет, то ў верхнім левым куце відаць, што галава прэзідэнта перавернутая дагары нагамі, менавіта гэта і збянтэжыла супрацоўнікаў банка.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках