3 траўня 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты патрабуюць ад Парашэнкі ўвядзення ваеннага становішча

6
Дэпутаты патрабуюць ад Парашэнкі ўвядзення ваеннага становішча

У Вярхоўную Раду ўнесены праект звароту да прэзідэнта аб увядзенні ваеннага становішча ў Данбасе.

Дакумент, у якасці ініцыятараў якога выступілі народныя дэпутаты ад фракцый «Бацькаўшчына» і «Свабода» Сяргей Собалеў і Алег Цягнібок, ужо даступны на сайце парламента Украіны.

«Прыняцце адзначанага звароту дазволіць аднавіць эканамічны і прававы парадак на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, забяспечыць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, абараніць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекту.

Аляксандр Турчынаў на закрытым пасяджэнні Вярхоўнай Рады абвясціў, што ў выпадку краху мірных перамоваў будзе ініцыяваць увядзенне ваеннага становішча. Пра гэта "Украінскай праўдзе" распавёў адзін з дэпутатаў.

Паводле ягоных слоў, Турчынаў на пасяджэнні абвясціў, што прызначыць на панядзелак кансультацыі што да пазачарговага пасяджэння на аўторак, калі цягам бліжэйшых дзён не будзе дасягнуты прагрэс у мірным урэгуляванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках