3 траўня 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр NATO: Ва Украіне - тысячы расейскіх вайскоўцаў і сотні танкаў

24
Афіцэр NATO: Ва Украіне - тысячы расейскіх вайскоўцаў і сотні танкаў

Тысячы расейскіх вайскоўцаў, сотні танкаў і бронетранспарцёраў уварваліся на тэрыторыю Данбаса.

Пра гэта ў чацвер у кулуарах саміту NATO, які сёння праходзіць у Валіі, на ўмовах ананімнасці распавёў Reuters афіцэр Альянсу.

Раней у NATO заяўлялі пра "больш чым 1000" расейскіх вайскоўцаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, адзначаючы значную эскалацыю вайсковага ўмяшання Масквы ў канфлікт ва Украіне.

"Мы дагэтуль бачым шматтысячнае расейскае войска на тэрыторыі Украіны, узброенае сотнямі танкаў і бронетэхнікай. Ніякіх змяненняў што да знаходжання расейскіх сілаў ва Украіне не адбылося", - заявіў афіцэр NATO.

Ён адзначыў, што яшчэ 20 тысяч расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца ля мяжы з Украінай.

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн сёння заявіў, што Расея атакуе Украіну, працягваючы дэстабілізаваць сітуацыю ў гэтай краіне. "Мы маем справу з кардынальна змяніўшайся сітуацыяй у сферы бяспекі. Расея атакуе ўсход Украіны", - заявіў ён.

На пытанне аб плане прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе Расмусэн адказаў, што ў NATO вітаюць такія спробы, але мае значэнне толькі тое, што адбываецца напраўду.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках