Расейскі вытворца «Градаў» бярэ крэдыт на $25 мільёнаў
11- 5.09.2014, 11:40
- 12,358
Расейскі вытворца «Градаў» ужо не спраўляецца з заказамі для вайны ва Украіне і бярэ крэдыт на $25 млн для пашырэння вытворчасці.
Рада дырэктараў прадпрыемства «Мотавіліхінскія заводы», што выпускае рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Град» і «Смерч», ухваліла адкрыццё аднаўляльнай крэдытнай лініі Глобэксбанка з лімітам 900 млн руб. ($24,1 млн).
Крэдыт прыцягваецца на тэрмін да 1 верасня 2017 года, паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на матэрыялы прадпрыемства.
Крэдытныя сродкі прыцягваюцца «для фінансавання гэтай дзейнасці, фінансавання мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчых магутнасцяў, уключаючы набыццё тэхнікі і абсталявання, навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і тэхналагічныя работы», адзначаецца ў паведамленні.