29 красавiка 2024, панядзелак, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пазычыць грошы, каб аддаць пазыкі

34

Паводле звестак на 1 жніўня замежная пазыка краіны складала $13,2 мільярда.

Міністэрства фінансаў заяўляе, што ў 2015 годзе Беларусь пачне аддаваць замежныя пазыкі - гэта адзін з прыярытэтаў у бюджэце. Але значную частку грошай прыйдзецца на гэта зноў пазычыць. Пакуль невядома, пад які працэнт і на якіх умовах, паведамляе тэлеканал «Белсат».

У праекце бюджэту на наступны год закладзена, што Беларусь накіруе $4 мільярды на выплату замежнай пазыкі. З гэтай сумы $1 мільярд - гэта працэнты. «Дзеля пагашэння будуць прыцягнутыя незвязаныя замежныя крэдытныя рэсурсы, у тым ліку міждзяржаўныя крэдыты на суму блізу $1 мільярда», - паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

Яшчэ $1,5 мільярда дзяржава спадзяецца выплаціць з паступленняў ад экспартных пошлін на нафтапрадукты, а таксама $582 мільёны - з даходаў ад продажу нафты. Дзе Мінфін збіраецца ўзяць яшчэ $1 мільярд, пакуль невядома.

Пазыка расце або памяншаецца?

Планы накіраваць на пазыкі $4 мільярды на першы погляд выглядаюць амбіцыйнымі. Аднак толькі за першае паўгоддзе 2014 Беларусь заплаціла замежных пазыкаў блізу $2 мільярдаў, што, у сваю чаргу, таксама не з'яўляецца дасягненнем: за гэтыя ж 6 месяцаў дзяржава пазычыў амаль $3 мільярды.

У каго брала ў пазыку Беларусь у першым паўгоддзі 2014 ($ млн)

Каму Беларусь аддавала пазыкі ў першым паўгоддзі 2014 ($ млн)

Агулам першае паўгоддзе прынесла Беларусі толькі новыя пазыкі - замежная дзяржаўная пазыка паводле звестак на 1 жніўня 2014 павялічылася больш чым на $700 мільёнаў. У сярэднім дзяржаўная пазыка з разліку на кожнага беларуса вырасла на $74 і склала $1320. Паводле дадзеных на 1 жніўня замежная пазыка Беларусі склала $13,2 мільярда.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках