29 красавiка 2024, панядзелак, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран: Будзьце ўпэўненыя - санкцыі ўвядуць, як і планавалася

4
Дэвід Кэмеран: Будзьце ўпэўненыя - санкцыі ўвядуць, як і планавалася

Еўрапейскі звяз увядзе новыя санкцыі супраць Расеі, нягледзячы на заключанае сёння пагадненне аб спыненні агню.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран падчас саміту NATO ва Уэльсе, паведамляе брусэльскае выданне EUobserver. У той жа час, з ягоных слоў, калі перамір'е сапраўды будзе доўжыцца, санкцыі могуць быць скасаваныя.

«Будзьце ўпэўненыя - санкцыі будуць, як і планавалася», - сказаў Кэмеран.

Нагадаем, Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕЗ прыйшоў да згоды ў дадатковых абмежавальных мерах у дачыненні да Расеі, паведамляе «Интэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў інстытутах ЕЗ у Бруселі. «Пастаянныя прадстаўнікі ўзгаднілі пакет. Цяпер трэба будзе пастанова на ўзроўні Рады ЕЗ. Яна будзе ў пачатку наступнага тыдня, як і афіцыйная публікацыя», - сказала крыніца агенцтва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках