29 красавiка 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ пагражае краінам ЕЗ

17
МЗС РФ пагражае краінам ЕЗ

Масква адкажа на новыя санкцыі Еўразвязу, якія неадкладна будуць уведзеныя ўжо 8 верасня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Расеі.

"Што да новага спісу санкцый з боку ЕЗ, то ў выпадку, калі яны будуць прынятыя, то рэакцыя з нашага боку, безумоўна, рушыць услед", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Камітэт сталых прадстаўнікоў краін ЕЗ прыйшоў да згоды аб дадатковых абмежавальных захадах, што абмяркоўваліся ў пятніцу ў дачыненні да Расеі, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў інстытутах ЕЗ у Брусэлі. "Сталыя прадстаўнікі ўзгаднілі пакет. Цяпер трэба будзе пастанова на ўзроўні Рады ЕЗ. Яна будзе ў пачатку наступнага тыдня, як і афіцыйная публікацыя", - сказала крыніца агенцтва.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках