28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бачкала: Засталося абмеркаваць вяртанне Януковіча

17
Раман Бачкала: Засталося абмеркаваць вяртанне Януковіча

Многія ўкраінцы разглядаюць дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску, як зневажальныя для краіны.

Аб гэтым піша вядомы журналіст Раман Бачкала ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Гэта вайна гонару супраць ганьбы, праўды - супраць хлусні", - сказаў незадоўга да смерці кіянін Андрэй Яроменка. На фронт ён пайшоў добраахвотнікам. Навуковы супрацоўнік загінуў зенітчыкам. Не ведаю, ці быў у нас выбар, калі мы пагадзіліся на зневажальныя, як я мяркую, умовы ў Менску", - піша Раман Бачкала.

З ягоных слоў, прыклад Андрэя Яроменкі паказвае, што выбар ёсць заўсёды.

"Нават у самай складанай сітуацыі Андрэй зрабіў свой выбар. Калі міна засіпела ля бліндажа, ён прыкрыў сабой таварышаў. Яны засталіся жывыя. Андрэй – не. Я проста не ведаю, што мы будзем гаварыць на магілах нашых герояў. Як будзем каяцца перад імі, калі не давядзем пачатае да канца. Тлумачыць дзецям, за што загінулі іх бацькі. Я не разумею, як можна пра нешта дамаўляцца з напёрстачнікам Захарчанкам і абяцаць нешта свіному рылу з ЛНР, імя якога я не запомніў. Засталося абмеркаваць з Януковічам умовы яго вяртання ва Украіну, каб і Нябесная сотня ў магілах перавярнулася", - піша ён.

Журналіст заклікае ўкраінскія ўлады не дапусціць стварэння новага Прыднястроўя і памятаць пра Крым.

"Разумею - патрэбныя перамовы, кампраміс. Сітуацыя тупіковая. Але ў кожным выпадку мы абавязаныя захаваць гонар, як таго дамагаўся Андрэй. Усе тыя, хто праліў кроў за родную краіну. Мы не маем права аддаць іх. Украіна павінна застацца адзінай. Ніякага Прыднястроўя-2. І Крым гэта Украіна", - рэзюмуе Раман Бачкала.

Нагадаем, што 5 верасня ў Менску была падпісаная дамова аб спыненні агню. Згодна з гэтым дакументам, пачынаючы з 5 верасня, 18:00, калі ваюючыя бакі абавязаны спыніць агонь.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках