7 траўня 2024, aўторак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Статкевіча атрымаў ліст з пагрозамі

34
Бацька Статкевіча атрымаў ліст з пагрозамі

88-гадовы бацька палітвязня Мікалая Статкевіча 8 верасня атрымаў ананімны ліст з пагрозамі.

Пра гэта паведаміла БелаПАН жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Ён сёння ў паштовай скрыні выявіў ліст з пагрозамі бяспекі ягонага жыцця, Мікалая і майго. У прыватнасці напісалі, што калі Мікалай выйдзе з турмы, яго заб'юць», - сказала Адамовіч.

Яна паведаміла, што ў аўторак пракансультуецца з адвакатам і, хутчэй за ўсё, паедзе да свёкра ў Баранавічы, дзе ён жыве адзін, каб напісаць заяву ў міліцыю.

«Я не сумняваюся ў адказе, які мы атрымаем з міліцыі, але мяркую, што падобныя жудасныя рэчы проста так пакідаць нельга», - заявіла жонка палітвязня.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у 2010 годзе. Яго арыштавалі пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнтыАндрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Алеся Міхалевіча і сябраў іх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У 2012 годзе ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія. Яго перавялі з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках