7 траўня 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці забаранілі ўсе пікеты за бязвізавыя паездкі ў Польшчу

3
У Гарадзенскай вобласці забаранілі ўсе пікеты за бязвізавыя паездкі ў Польшчу

Улады забаранілі 13 пікетаў за малы памежны рух.

У Гарадзенскай вобласці мясцовыя актывісты аргкамітэта ў стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" падалі 14 заявак на пікеты ў падтрымку ўвядзення малога памежнага руху з Польшчай.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.

Аднак правядзенне 13 пікетаў было забароненае. Толькі ў Воранаўскім раёне пікет дазволілі, паставіўшы папярэдняй умовай падпісанне дамоваў з міліцыяй і медыкамі, што фактычна таксама з'яўляецца забаронай, бо апошнія без афіцыйнага дазволу пікету падпісваць дамовы адмаўляюцца.

Як паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар БХД Мікалай Баўсюк, актывісты збіраюцца абскардзіць забароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках