4 траўня 2024, Субота, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі правялі «хросны ход цвярозасці»

3

1 студзеня 2015 года прайшоў праваслаўны хросны ход цвярозасці.

У першую раніцу 2015 каля сталічнага прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» сабраліся ўдзельнікі праваслаўнага хроснага ходу цвярозасці, паведамляе БелаПАН.

Перад ягоным пачаткам быў адслужаны малебен перад абразам святога пакутніка Баніфацыя з часткай ягоных мошчаў. Прыняць удзел у хросным ходзе прыйшлі тыя, каго закранула праблема алкагольнай і наркатычнай залежнасці, хто неабыякавы да пытання выхавання падрастаючага пакалення на асновах цвярозасці.

1 студзеня - дзень памяці святога пакутніка Баніфацыя, які з'яўляецца нябесным заступнікам і хадайнікам да Госпада аб усіх людзях, якія пакутуюць ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Хросны ход здзейсніўся з абразам святога Баніфацыя з часткай ягоных мошчаў, спецыяльна дастаўленым у прыход іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша».

Традыцыя рабіць у Менску хросныя хады раніцай 1 студзеня бярэ пачатак з 2011 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках