6 траўня 2024, панядзелак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія прапануе ўвесці памежны кантроль у Шэнгенскай зоне

6
Гішпанія прапануе ўвесці памежны кантроль у Шэнгенскай зоне

Урад Гішпаніі ўважае за патрэбнае ўвесці памежны кантроль паміж краінамі, змяніўшы Шэнгенскае пагадненне.

Міністр унутраных спраў каралеўства Хорхе Фернандэс Дыяс заявіў аб такім намеры ў апублікаваным сёння інтэрв'ю газеце El Pais, паведамляе ТАСС .

«Мы будзем выступаць за ўвядзенне памежнага кантролю, і, магчыма, у сувязі з гэтым будзе патрэбна ўнесці змены ў Шэнгенскае пагадненне», - адзначыў кіраўнік сілавой установы. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра ўсеагульны кантроль, а значыць, права на свабоднае перамяшчэнне будзе агулам выконвацца. Са слоў Дыяса, праверка будзе праводзіцца ў тым выпадку, калі ёсць «абгрунтаваная рызыка ці падазрэнне, што гэта могуць быць тэрарысты».

У Італіі тым часам мяркуюць, што прыпыненне дзеяння Шэнгенскага пагаднення ў сувязі з ростам тэрарыстычнай пагрозы ў Еўропе было б памылкай. Пра гэта сёння ў тэлеінтэрв'ю італійскаму каналу Sky TJ24 заявіў міністр замежных спраў рэспублікі Паола Джэнтылоні.

«Шэнген гарантуе нам свабоду перамяшчэння, і калі праз некалькі дзесяткаў тэрарыстаў мы адмовімся ад гэтай свабоды перамяшчэння, мы ім зробім велізарны падарунак», - заявіў кіраўнік МЗС.

У нядзелю нямецкая газета Bild са спасылкай на звесткі амерыканскіх спецслужбаў напісала, што тэрарысты рыхтуюць новыя тэрарыстычныя акты ў краінах Еўропы. Нібыта ёсць звесткі пра тое, што чатыры тэрарыстычныя групоўкі праніклі ў еўрапейскія краіны пад выглядам бежанцаў. Падзеі ў Парыжы павінны былі стаць сігналам да пачатку экстрэмісцкіх акцый у іншых гарадах кантынента. У перахопленых паведамленнях тэрарыстаў, прынамсі, называўся Рым.

Раней прыпыніць дзеянне Шэнгенскага пагаднення прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду прапаноўвала кіраўніца «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн. Лідэрка апазіцыянераў прапанавала ўвесці ў краіне шэраг сур'ёзных абмежаванняў, напрыклад, прапанавала пазбавіць французскага грамадзянства тых, у каго на гэты момант яно падвойнае.

Пагадненне аб спрашчэнні пашпартна-візавага кантролю на межах шэрагу дзяржаў Еўрапейскага звязу (Шэнгенскае пагадненне) падпісана 14 чэрвеня 1985 года. Цяпер чальцамі Шэнгенскай зоны з'яўляюцца 28 дзяржаў - 24 краіны Еўразвязу (за выключэннем Вялікабрытаніі, Ірландыі, Кіпра, Балгарыі, Румыніі ды Харватыі), а таксама Ісландыя, Нарвэгія, Швайцарыя і Ліхтэнштэйн, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках