5 траўня 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд змякчыў кваліфікацыю дзеянняў братоў Навальных

1
Суд змякчыў кваліфікацыю дзеянняў братоў Навальных

Замаскварэцкі раённы суд Масквы змякчыў кваліфікацыю дзеянняў братоў Аляксея і Алега Навальных у справе "Іў Рашэ".

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на прэс-рэліз суда. Аляксей Навальны, тым часам, прапанаваў расейскай апазіцыі новую тактыку.

Калі раней гаворка ішла аб 4-й частцы артыкула 159 КК РФ ("Махлярства"), то ў выніку браты праходзілі паводле 2-й і 3-й частак артыкула 159.4 КК РФ ("Махлярства ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці"), вынікае з прэс-рэлізу.

У канцы снежня Аляксей Навальны быў прысуджаны да 3,5 гадоў умоўна, а ягоны брат Алег атрымаў рэальны тэрмін той жа працягласці. Вынясенне прысуду было нечакана перанесена з 15 студзеня 2015 года на 30 снежня 2014 года.

Суд таксама паведаміў, што Федэральная служба выканання пакаранняў чатыры разы хадайнічала пра змяненне меры стрымання Навальнаму, які знаходзіўся пад хатнім арыштам. У прэс-рэлізе суда не ўдакладняецца, аб якой меры стрымання прасіла ФСВП.

Аляксей Навальны мае намер арганізаваць у другой палове лютага масавыя акцыі супраць карупцыі, у падтрымку незалежнай судовай сістэмы і за сумленныя выбары. Пра новую тактыку акцый апазіцыі Навальны напісаў у сваім блогу.

Паводле слоў апазіцыянера, на ўладу могуць паўплываць толькі людзі на вуліцах. Ён прапануе весці падрыхтоўку не толькі праз сацыяльныя сеткі, але і з дапамогай агітатараў, выкарыстоўваючы вопыт акцый салідарнасці з ахвярамі тэрарызму ў Францыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках