3 траўня 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент падумае над пашырэннем санкцый супраць Расеі

2
Еўрапарламент падумае над пашырэннем санкцый супраць Расеі

15 студзеня на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента адбудзецца галасаванне аб рэзалюцыі адносна сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта паведамляе "Апостроф" са спасылкай на афіцыйны сайт Еўрапарламента.

Нягледзячы на тое, што канчатковы варыянт рэзалюцыі яшчэ не прыняты, ён, сярод іншага, можа ўключаць пункт аб увядзенні дадатковых санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць праект рэзалюцыі, распрацаваны Еўрапейскай народнай партыяй.

Паводле тэксту дакумента, Еўрапарламент мае намер прапанаваць Еўрапейскай радзе пашырыць санкцыі супраць Расеі на ядзерны сектар і міжнародныя фінансавыя аперацыі ў выпадку, калі РФ зробіць далейшыя дзеянні ў дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Акрамя таго, «(Еўрапарламент) заклікае ЕЗ падтрымліваць абмежавальныя меры ў дачыненні да расейскіх фізічных асоб і сепаратыстаў, адказных за дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне да таго часу, пакуль Расея не пачне ў поўнай меры паважаць і выконваць свае менскія абавязацельствы, у тым ліку поўнае і безумоўнае вывядзенне з тэрыторыі Украіны ўсіх расейскіх войскаў, незаконных узброеных фарміраванняў, вайсковай тэхнікі, баевікоў і наймітаў...», - гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.

Варта адзначыць, што дэбаты адносна рэзалюцыі ЕП аб сітуацыі ва Украіне пройдуць у сераду, 14 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках