5 траўня 2024, Нядзеля, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент ухваліў пашырэнне санкцый супраць РФ

29
Еўрапарламент ухваліў пашырэнне санкцый супраць РФ

Новыя санкцыі могуць ахапіць ядзерны сектар і міжнародныя фінансавыя аперацыі.

Еўрапейскі парламент узгадніў праект рэзалюцыі па Украіне. Праект рэзалюцыі быў абмеркаваны усімі палітычнымі групамі і будзе вынесены на галасаванне ў чацвер, 15 студзеня. Пра гэта паведаміў сябра Еўрапейскай народнай партыі Яцэк Сарыюш-Вольскі, піша "Карэспандэнт".

"У выпадку якіх-небудзь далейшых дзеянняў Расеі ў дэстабілізацыі Украіны, (Еўрапарламент) прапануе Еўрапейскаму Звязу прыняць далейшыя абмежавальныя меры і пашырыць іх рамкі, ахопліваючы ядзерны сектар і абмежаваўшы дасяг расейскіх прадпрыемстваў для правядзення міжнародных фінансавых аперацый", - гаворыцца ў дакуменце.

Пры гэтым у праекце рэзалюцыі адзначаецца, што санкцыі павінны быць часткай больш шырокага падыходу ЕЗ у дачыненні да Расеі.

"Падтрыманне, падмацаванне або змяншэнне абмежавальных мер ЕЗ залежыць ад Расеі... і ад сітуацыі ва Украіне", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Еўрапарламент таксама заклікае ЕЗ падтрымліваць абмежавальныя меры ў дачыненні да расейскіх фізічных асоб і сепаратыстаў, адказных за дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне, у прыватнасці, на пасяджэнні Рады ЕЗ у сакавіку 2015 года, да таго часу, "пакуль Расея не пачне ў поўнай меры паважаць і выконваць свае менскія абавязанні... і не зменіць свой курс дзеянняў ва Украіне", - гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.

У прыватнасці, гаворка ідзе "аб поўным і безумоўным вывадзе з Украіны ўсіх расейскіх войскаў, незаконных узброеных фармаванняў, вайсковай тэхнікі, баевікоў і наймітаў, забеспячэнні пастаяннага кантролю на украінска-расейскай мяжы спецыяльнай маніторынгавай місіяй АБСЕ і абмене усімі зняволенымі, уключна і Надзею Саўчанку".

Акрамя таго, Еўрапарламент патрабуе хуткай і больш істотнай тэхнічнай дапамогі Украіне з боку Еўрапейскай камісіі, а таксама ініцыюе накіроўванне ва Украіну кансультантаў і экспертаў з інстытутаў ЕЗ.

Нагадаем, 18 верасня Еўрапейскі парламент выказаўся за ўмацаванне адзінства пазіцыі краін Еўразвязу што да Расеі, заклікаў ЕЗ пераасэнсаваць стасункі з РФ, адмовіцца ад канцэпцыі стратэгічнага партнёрства і знайсці новы ўзгоднены падыход у гэтым пытанні.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках