5 траўня 2024, Нядзеля, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзіны падатак для ІП і фізічных асоб у Менску павялічаць на 15%

14
Адзіны падатак для ІП і фізічных асоб у Менску павялічаць на 15%

Стаўка павялічваецца ў залежнасці ад віду дзейнасці, дзесьці больш, дзесьці менш, але ў сярэднім на 15%.

Першая намесніца начальніка сталічнай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Надзея Болдырава нагадала, што для фізічных асоб 1 студзеня 2015 вырасла стаўка падаходнага падатку з 12 да 13%. На 15-20% павялічаны збор з уладальнікаў кватэр, якія здаюць іх у наём на працяглы тэрмін, піша БелаПАН.

Яна таксама адзначыла, што фізічныя асобы, абавязаныя прадстаўляць дэкларацыі, павінны да 1 сакавіка падаць дэкларацыю аб даходах за 2014 і да 15 сакавіка заплаціць падаходны падатак.

«Агулам падатковыя органы імкнуцца захаваць стабільнасць у падатковым заканадаўстве, каб не было шарахання у працы таго ж бухгалтара. Каб работнікам прадпрыемстваў было лёгка выконваць падатковае заканадаўства, не ўдаючыся ў падрабязнасці. Гэтая стабільнасць і назіраецца ў прынцыпе, а змены носяць хутчэй характар карэктавання», - мяркуе Болдырава.

Яна адзначыла, што згодна са зменамі ў Падатковы кодэкс, якія ўвайшлі ў дзеянне 1 студзеня, уведзеная льгота па ПДВ для фінансавання набыцця грамадзянамі прадметаў працяглага карыстання ў лізінг. У рамках ЕАЭС прынятая пастанова аб электронным дэклараванні ПДВ для імпарцёраў.

Мясцовым органам дазволена пры спагнанні падатку на нерухомасць павялічваць каэфіцыент з 2 да 2,5. Для банкаў падатак на прыбытак павялічаны з 18 да 25%, дадала Болдырава.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках