5 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: Расейскія санкцыі будуць падзеленыя на два пакеты

9
Федэрыка Магерыні: Расейскія санкцыі будуць падзеленыя на два пакеты

ЕЗ залагоджвае Расею да выканання Менскіх пагадненняў.

Калі Масква будзе выконваць дамоўленасці, перастане ўмешвацца ў стасункі паміж Украінай і ЕЗ і прадоўжыць пастаўляць газ у Еўропу, будзе зняты пакет санкцый, звязаны з "дэстабілізацыяй" сітуацыі ва ўсходняй Украіне, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні, піша gordonua .com.

Служба замежнай палітыкі ЕЗ прапанавала зняць санкцыі і цалкам аднавіць супрацоўніцтва з Расеяй, калі спыніцца "дэстабілізацыя" сітуацыі ва ўсходняй Украіне, паведамляе EUobserver.

У дакуменце, які вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні распаўсюдзіла сярод прадстаўнікоў дзяржаў-чальцоў ЕЗ 14 студзеня, гаворыцца аб прапанове аб'яднаць санкцыі ЕЗ у два пакеты: захады, звязаныя з далучэннем Крыму да РФ і, асобна, - з "дэстабілізацыяй сітуацыі ва Усходняй Украіне".

Магерыні мяркуе, што санкцыі, звязаныя з анэксіяй Крыму - чорныя спісы чыноўнікаў і забарона на інвестыцыі ЕЗ - павінны "заставацца ў дзеянні да той пары, пакуль захоўваецца анэксія".

Але эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расейскіх банкаў і энэргетычных кампаній можна зняць, калі Расея будзе прытрымлівацца Менскіх пагадненняў, перастане ўмешвацца ў стасункі паміж Украінай і ЕЗ і прадоўжыць пастаўляць газ у Еўропу, мяркуе прадстаўніца ЕЗ.

Яна прапануе пачаць "нефармальны дыялог" паміж ЕЗ і Еўразійскім эканамічным саюзам Расеі ў тэхнічных пытаннях, такіх як мытны кантроль або транзіт тавараў, што прывядзе да "стварэння фармальных дачыненняў".

Магерыні бачыць магчымасць праводзіць сустрэчы прадстаўнікоў ЕЗ і Расеі "газавага кансультатыўнага савета" і "партнёрскага савета энэргетыкі", перамовы ў спрашчэнні візавага рэжыму.

Прадстаўніца ЕЗ уважае за магчымае абмеркаваць праблему змены клімату, аднавіць перадачу тэхналогій у рамках "Партнёрства для мадэрнізацыі" і абмен студэнтамі ў рамках навуковых праектаў "Erasmus" і "Гарызонт 2020".

У "доўгатэрміновай перспектыве" Магерыні кажа аб магчымасці ўвядзення бязвізавага рэжыму і "аднаўлення сустрэч на вышэйшым узроўні паміж Расеяй і ЕЗ".

На Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі, якая пройдзе 6-8 лютага, будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне.

NАТO будзе прадстаўляць генеральны сакратар Енс Столтэнберг, Еўразвяз - прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц і вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні.

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках