4 траўня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: ЕЗ ніколі не прызнае анэксію Крыма

3
Федэрыка Магерыні: ЕЗ ніколі не прызнае анэксію Крыма

Брусэль ніколі не ўспрыме змены дзяржаўных межаў з ужываннем сілы.

Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні, піша «Еўрапейская праўда».

«Мы ніколі не прымем змены межаў сілай. Ні цяпер, ні ў гэтым стагоддзі, ні ў гэтым тысячагоддзі. Мы нават не дапускаем такой магчымасці», - адзначыла Магерыні на пасяджэнні Еўрапейскага парламента ў Страсбургу, беручы ўдзел у дэбатах, прысвечаных Украіне.

Яна таксама выступіла за захаванне цяперашняга ўзроўню санкцый супраць РФ у выпадку адсутнасці зменаў сітуацыі ва Украіне.

«Трэба дакладна казаць, што санкцыі звязаныя з сітуацыяй «на зямлі «. Таму санкцыі будуць мяняцца ў залежнасці ад гэтай сітуацыі - у бок змяншэння, павелічэння. Ці не будуць змяняцца, калі няма зменаў», - падкрэсліла прадстаўніца ЕЗ.

Адначасова Магерыні падтрымлівае далейшы палітычны дыялог з Масквой.

«Гэта не азначае, што мы не павінны размаўляць. Мы павінны гаварыць, і ўкраінцы з расейцамі таксама павінны гаварыць. І мая роля - дапамагаць у гэтых перамовах», - сказала яна.

Яна дадала, што пры перамовах можна займаць і жорсткую палітыку.

«Гэта не азначае, што я павінна быць мяккай. Але нават для таго, каб быць жорсткай, я павінна гаварыць», - дадала Магерыні.

Нагадаем, падчас гэтых дэбатаў кіраўнік камітэта Еўрапарламента ў замежнай палітыцы Эльмар Брок заявіў, што Еўразвяз не павінен нават абмяркоўваць магчымасць зняцця санкцый з Расеі.

Раней выданне The Wall Street Journal пісала, што ў ЕЗ падрыхтаваны дакумент, у якім прапануецца абмеркаваць шляхі нармалізацыі стасункаў з Расеяй. У тэксце гаворыцца, што Еўрапейскі Звяз мог бы значна змякчыць санкцыі і аднавіць перамовы з Расеяй, калі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зробіць крокі да ўрэгулявання крызісу ва Усходняй Украіне, паведамляе газета.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках