4 траўня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэксацыі пенсій праз дэвальвацыю не будзе

50
Індэксацыі пенсій праз дэвальвацыю не будзе

Улады не будуць індэксаваць пенсіі ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у час жывой лініі 15 студзеня.

Дазваніўшыся да намесніка міністра як звычайны грамадзянін, карэспандэнтка TUT.by пацікавілася, ці праіндэксуюць пенсіі ў сувязі з паслабленнем беларускага рубля.

Валерый Кавалькоў патлумачыў, што пенсіі выплачваюцца за кошт адлічэнняў з заробкаў, якія паступаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Заробкі не індэксаваліся на рост курсу даляра, а значыць, унёскі ў ФСАН таксама не выраслі.

- А калі паступленні ў Фонд не павялічыліся, у сувязі з чым мы можам плаціць пенсію ў большым памеры? Пераразліку [пенсій] ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля не будзе, бо ў нас валюта беларускі рубель, у нас кошты ў беларускіх рублях, і наша ўнутраная прывязка да даляра - гэта наша асабістае перакананне. Можна перавесці пенсію на расейскі рубель, і атрымаецца, што пенсіянер стаў багацейшым, бо расейскі рубель быў дэвальваваны яшчэ больш, - заўважыў намеснік міністра.

Пакуль няма падстаў і для пераразліку пенсій у сувязі з ростам сярэдняй зарплаты ў краіне. Пастанова аб павелічэнні пенсій прымаецца, калі за мінулы квартал сярэдняя зарплата павялічылася больш чым на 15%.

- На жаль, такога росту ў нас цяпер няма, - канстатаваў Валерый Кавалькоў.

Нагадаем, з 20 снежня 2014 Нацбанк увёў 30-адсоткавы збор пры куплі гатоўкі валюты. Ён павінен быў дзейнічаць да 1 лютага, але быў абнулены з 8 студзеня. Пры гэтым пасля 20 снежня курс беларускага рубля на біржы пачаў слабець. На сёння нацыянальная валюта патаннела да даляра на 37,3%.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках