4 траўня 2024, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў: Перамовы аб Украіне пройдуць у канцы студзеня

3
Назарбаеў: Перамовы аб Украіне пройдуць у канцы студзеня

Сустрэча «нармандскай чацвёркі» з нагоды ўрэгулявання канфлікту на Украіне пройдзе ў канцы студзеня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Удзельнікі сустрэнуцца ў сталіцы Казахстана, Астане, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на паведамленне. Пра гэта ў тэлефоннай размове адзін з адным заявілі прэзідэнты Украіны і Казахстана.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падрыхтоўка да сустрэчы працягваецца, піша РІА «Новости».

«Працягваецца падрыхтоўка да такой сустрэчы. Пасля ўдакладнення дат зробім заяву», - заявіў ён.

У МЗС Украіны пакуль няма інфармацыі аб планах правесці сустрэчу ў канцы студзеня. «У нас няма пакуль такой інфармацыі», - прыводзіць агенцтва словы афіцыйнага прадстаўніка МЗС Яўгена Перабійніса.

Першапачаткова сустрэча «нармандскай чацвёркі» - лідараў Расеі, Нямеччыны, Францыі і Украіны павінна была прайсці 15 студзеня. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў канцы снежня на прэс-канферэнцыі. З ягоных слоў, тады ішла «падрыхтоўка праектаў пастаноў на гэты саміт». Аднак, на пачатку студзеня канцлерка Ангела Мэркель заявіла, што новая сустрэча ў нармандскім фармаце можа адбыцца толькі пасля «рэальнага прагрэсу» ў выкананні менскіх дамоўленасцей, падпісаных у верасні 2014 года. Гэта заява прагучала падчас тэлефоннай размовы паміж Мэркель і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках