4 траўня 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 людзей, якія не адразу сталі паспяховымі

12

Не хвалюйцеся, калі не можаце знайсці сваю справу. Поспех не прыходзіць маментальна.

Многія людзі ў 30 гадоў крытычна аглядаюць сваё жыццё і разумеюць, што яшчэ не паспелі зрабіць нічога разумнага. І ў галаве з'яўляецца назойлівая думка, што час сышоў, і цяпер застаецца змірыцца са становішчам спраў.

AdMe.ru сабраў гісторыі дзесяці людзей, якія даказваюць, што пачынаць новае ніколі не позна, і поспех прыйдзе, толькі крыху пазней.

Рэй Крок, заснавальнік McDonald's

Да 52 гадоў прадаваў папяровыя кубачкі

«У 1954 годзе мне было 52 гады. У мяне быў дыябет і артрыт. Мне выразалі жаўцяк і вялікую частку шчытападобнай залозы. Але я верыў у будучыню»,- так успамінаў Рэй Крок лёсавызначальны момант, калі ён пазнаёміўся з братамі Макдональдамі.

У дадатак да шматлікіх хвароб, ён быў глухаваты і не багаты. Крок быў вядомым бізнэсмэнам, але ўсе ягоныя прадпрыемствы рэгулярна цярпелі крах. Калі ў 1954 годзе яму спатрэбілася 15 тысяч наяўнымі, каб выкупіць ліцэнзію на распаўсюджванне «Макдональдса», ні адзін банк не даў яму крэдыту. Прыйшлося закласці дом і страхоўку, пасля гэтага ён пражыў яшчэ 30 гадоў і зарабіў 600 мільёнаў.

Харланд Дэвід Сандэрс (Палкоўнік Сандэрс), KFC

У 40 гадоў прыдумаў гатаваць смажаную курыцу для наведвальнікаў ягонай запраўкі

Цікавы лёс заснавальніка сеткі рэстаранаў хуткага харчавання: ён рана страціў бацьку, мама шмат працавала, а ён з малых гадоў адказваў за ежу ў доме. Да таго ж, рана пачаў працаваць (ужо ў 10 гадоў), пераспрабаваў шмат спецыяльнасцей, а ў 12 ён пайшоў з дому, бо не склаліся адносіны з айчымам. Можна сказаць, палкоўнік Сандэрс - увасабленне амерыканскай мары.

«Я лічу, што смажаная курыца - гэта Страва-Сімвал Амерыканскай Гасціннасці. Менавіта так - з вялікіх літар. І мне не важна, хто сядзіць за тваім сталом - кароль, вялікая шышка або просты чалавек. Раз да цябе прыйшоў госць, твая справа накарміць яго добра», - так казаў Харланд Сандэрс.

Джоан Роўлінг, аўтар «Гары Потэра»

Да 31 года была маці-адзіночкай на дапамозе

Ідэя рамана з'явілася ў яе ў 1990 годзе, за наступныя сем гадоў яна пазбавілася працы і развялася з мужам, і жыла ў беднасці, пакуль не апублікавала першы раман серыі ў 1997 годзе. Цяпер яна самы прадавальны аўтар у Вялікабрытаніі, і за пяць гадоў прайшла шлях ад жыцця ў беднасці да статусу мультымільянера.

Амансіё Артэга, уладальнік Zara

Да 37 гадоў працаваў памочнікам у краме

Праз беднасць сям'і Амансіё не змог скончыць нават сярэднюю школу і з 13 гадоў пачаў працаваць пасланцам ў краме кашуль. Калі яму было 37 гадоў, Амансіё адкрыў сваю трыкатажную фабрыку.

Спачатку ён разам з жонкай Расаліяй шыў халаты, начныя кашулі і жаночую бялізну ў гасцінай уласнага дома. Аднойчы кліент скасаваў замову на буйную партыю бялізны, і, каб выратаваць бізнэс, муж і жонка вырашылі прадаваць бялізну самастойна. Так у іх ў 1975 годзе з'явіўся крамка Zorba, Амансіё тады было 40 гадоў. А ў 2012 годзе агенцтва Bloomberg прызнала Артэгу найбагацейшым чалавекам у Еўропе - ягоны холдынг валодае тэкстыльнымі брэндамі Zara, Massimo Dutti, Bershka, Oysho, Pull & Bear, Zara Home, Stradivarius.

Харысан Форд, акцёр і прадзюсар

Да 30 гадоў быў цесляром

У 1968 Харысан Форд зняўся ў фільме «Забрыскі-пойнт», але ўсе сцэны з ягоным удзелам выразалі. Пасля гэтага ён вырашыў пакінуць акцёрскую кар'еру і стаў цесляром, пакуль яго выпадкова не сустрэў Джордж Лукас і запрасіў на здымкі фільма «Амерыканскія графіці». Харысану Форду на той момант было 30 гадоў.

Мэры Кэй Эш, заснавальніца Mary Kay

Да 45 гадоў працавала гандлёвым агентам

Мэры Кэй на працягу 25 гадоў працавала гандлёвым агентам, так і не атрымаўшы прасоўвання ў службе. Ёй было 45 гадоў, калі яна вырашыла звольніцца і напісаць кнігу пра жанчын і бізнэс. У працэсе напісання кніга ператварылася ў бізнэс-план яе ідэальнай кампаніі, і вырашана было прадаваць тавары для догляду за скурай. У 1963 годзе Мэры Кэй са сваім мужам заснавала кампанію Mary Kay Cosmetics са стартавым капіталам $5000.

«Я хацела стварыць кампанію, якая дала б магчымасць для жанчыны - для кожнай жанчыны, якая мае сям'ю і выхоўвае дзяцей, - самай распараджацца сваёй кар'ерай», - кажа Мэры.

Генры Форд, стваральнік Ford Motor Company

Сваю кампанію заснаваў толькі ў 40 гадоў

Нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў з Ірландыі, у юнацтве ўцёк з дому і з'ехаў працаваць у Дэтройт. Да 36 гадоў быў інжынерам-механікам у кампаніі Эдысана. Першы аўтамабіль сканструяваў у 30 гадоў, сваю ўласную кампанію заснаваў толькі праз дзесяць гадоў.

Найбольшы поспех прыйшоў да кампаніі з выпускам мадэлі Ford T у 1908 годзе, Генры Форду на той момант было 45 гадоў.

Урсула Бернс, генеральны дырэктар Xerox

Да 32 гадоў займала ў кампаніі Xerox малодшыя пасады

Урсула нарадзілася у дрэнным раёне Манхэтэна - Ніжнім Іст-Сайдзе і правяла дзяцінства ў «дамах Баруха» - дамах для маламаёмных. Яна атрымала адукацыю і ў 1980 годзе прыйшла на стажыроўку ў кампанію Xerox. А ў 2009 годзе Урсула стала генеральным дырэктарам кампаніі і першай чарнаскурай жанчынай, якая ўзначаліла амерыканскую карпарацыю.

Шэлдан Адельсан, заснавальнік Las Vegas Sands

Да 30 гадоў прадаваў шампуні і вадкасці для шкла

Кінуў школу ў 12 гадоў і чым толькі не займаўся: прадаваў газеты, прадаваў мыла, шампунь і сурвэткі ў гасцініцы, заснаваў з братам Лэні фірму De-Ice-It у продажы спрэяў з аўтамабільным дэфростэрам, працаваў іпатэчным брокерам. Нават у роднага бацькі галава ішла кругам ад спектру дзелавых інтарэсаў юнака, які падаваў надзеі: «Шэлдан, - не раз гаварыў стары бостанскі таксіст, - ты як конскі гной - ты паўсюль!».

Спачатку ён стварыў камп’ютарную выставу ў Лас-Вегасе, а ў 1988 годзе заснаваў карпарацыю Las Vegas Sands - найбуйнейшае ў свеце казіно. На той момант яму было 55 гадоў.

Маной Бхаргава, стваральнік энергетыка 5-Hour Energy

Да 30 гадоў быў манахам ў горным манастыры ў Індыі

А пасля прыехаў у ЗША і стаў бізнэсмэнам - заснаваў кампанію, якая вырабляе энергетыкі 5-Hour Energy. З ягоным імем звязаны буйны скандал праз шкоднае дзеянне напояў, але гісторыя не пра тое. Проста ўявіце, як яму ўдалося перанесці сваё жыццё ў іншае вымярэнне, з пустэльніка ператварыўшыся ў мільярдэра.

Андрэа Бачэлі, спявак

Да 33 гадоў іграў на фартэпіяна ў барах

У 12 гадоў цалкам аслеп, усё жыццё марыў стаць оперным спеваком. Для гэтага ён паехаў у Турын, дзе займаўся вакалам са знакамітым тэнарам, увечары зарабляючы грошы на ўрокі гульнёй на фартэпіяна ў розных гуртах.

У 1992 годзе Андрэа паспяхова праходзіць праслухоўванне ў італійскай рок-зоркі Дзукера. Пасля гэтага дэмазапіс песні трапляе Лучана Павароці і кар'ера Андрэа ідзе ў гару. Цяпер ён вядомы выканаўца і папулярызатар опернай музыкі.

Энг Лі, рэжысёр

Да 36 гадоў быў беспрацоўным

Вывучаў кінавытворчасць у ЗША і зняў пару паспяховых студэнцкіх фільмаў. Але далей гэтага справа не пайшла, і шэсць гадоў ён быў беспрацоўным. Толькі ў 1990 годзе (а Лі ўжо было 36 гадоў) ягоныя сцэнары перамаглі ў конкурсе, пасля чаго пачалася ягоная рэжысёрская кар'ера. Цяпер Энг Лі знакаміты на ўвесь свет, і вы напэўна бачылі ягоныя фільмы: «Тыгр крадзецца, цмок стаіўся», «Халк», «Гарбатая гара» і «Жыццё Пі».

Таму нашая вам парада: не адчайвайцеся і прадаўжайце шукаць. І памятайце словы Дж. Р. Р. Толкіена: «Не ўсе, хто блукае - згубіліся».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках