4 траўня 2024, Субота, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлодка «Лошарик»: няўжо гэта сакрэтная зброя Пуціна?

30
Падлодка «Лошарик»: няўжо гэта сакрэтная зброя Пуціна?

Расейская падводная лодка "Лошарик" ахінутая міфамі: многія нават называюць яе сакрэтнай зброяй Пуціна.

З гэтай прычыны афіцыйных фатаграфій падлодкі АС-12 не існуе, піша нямецкае выданне Focus.

"Аднак журналісты аўтамабільнага выдання Top Gear, якія праводзілі тэст-драйв адной з аўтамабільных навінак, здолелі сфатаграфаваць аб'ект, які як раз і можа быць атамнай сакрэтнай падводнай лодкай АС-12 "Лошарик", - піша выданне. Згодна з інфармацыяй, пададзенай журналістамі, фотасесія праводзілася на ўзбярэжжы Белага мора непадалёк ад горада Северадзвінск.

Удзельнікі аднаго з блогаў Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій, які спецыялізуецца на вайсковай тэхніцы, таксама ідэнтыфікавалі падводную лодку ў якасці АС-12. З імі згодны і вайсковы эксперт Васіль Сычоў, які сцвярджае, што сфатаграфаваны аб'ект, хутчэй за ўсё, з'яўляецца сакрэтнай падлодкай. "Зразумела, нельга з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што на фотаздымках менавіта гэтая падводная лодка, паколькі сам праект засакрэчаны і ніхто не ведае, як "Лошарик" выглядае на самай справе. Але пры гэтым выяўлены аб'ект мае шэраг падабенстваў з фотаздымкамі нібыта гэтай жа падлодкі, апублікаванымі цягам некалькіх апошніх гадоў".

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках