28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сімферопалі спрабуюць сарваць канферэнцыю Камітэта ў абароне правоў крымскіх татараў

2
У Сімферопалі спрабуюць сарваць канферэнцыю Камітэта ў абароне правоў крымскіх татараў

У суботу, 17 студзеня, у Сімферопалі запланаванае правядзенне Усекрымскай канферэнцыі Камітэта ў абароне правоў крымскататарскага народа.

Мерапрыемства павінна стартаваць у 11 гадзін паводле мясцовага часу, у рэстаране Мараканда па вул. Вароўскага. За паўгадзіны да пачатку да месца правядзення мерапрыемстве прыехала група людзей, якая паспрабавала сарваць канферэнцыю.

Як паведамляе карэспандэнт «Крым.Реалии» з месца падзей, да рэстарана пад'ехалі спачатку два чорныя танаваныя аўто - мікрааўтобусы, з які выйшлі блізу дзясятка чалавек, на куртцы ў аднаго з іх было напісана «Расея».

Затым да іх далучылася яшчэ два дзясяткі маладзёнаў, якія з крыкамі «правакатары» сталі ўрывацца ў будынак, дзе вядзецца рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі.

«Частка змагла прарвацца ўнутр, частка застаецца на вуліцы. Большасць з іх - прадстаўнікі крымскататарскага народа», - паведамляе карэспандэнт.

З ягоных слоў, жанчыны, якія рэгіструюць удзельнікаў канферэнцыі, паспрабавалі выштурхаць няпрошаных гасцей з будынка, але ім гэта не ўдалося. У выніку, кіраўніцтва Камітэта, каб пазбегнуць далейшага канфлікту, дазволіла некаторым з гэтых людзей узяць удзел у канферэнцыі. Каля 5-8 чалавек у гэтыя хвіліны праходзяць рэгістрацыю.

Каля будынку таксама знаходзяцца прадстаўнікі Меджліса крымскататарскага народа, прэса, грамадскія дзеячы.

Як паведамілі арганізатары мерапрыемства, на канферэнцыі плануецца абмеркаваць становішча крымскататарскага народа, вайсковая служба крымскіх татараў у расейскім войску і зямельныя пытанні.

У сувязі з тым, што ў Крыме пачасціліся ператрусы ў дамах, знікненні людзей, затрыманні і арышты, асабліва ў дачыненні да крымскіх татараў, быў створаны Камітэт у абароне правоў крымскататарскага народа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках