28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дванаццатым этапе «Дакара» экіпаж Васілеўскага заняў 13-е месца

3
На дванаццатым этапе «Дакара» экіпаж Васілеўскага заняў 13-е месца

Найлепшым з экіпажаў беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» на дванаццатым этапе ралі «Дакар-2015» стаў экіпаж №535 пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага.

Этап паміж аргентынскімі гарадамі Тэрмас-дэ-Рыа-Хонды і Расарыё адбыўся 16 студзеня. МАЗ Аляксандра Васілеўскага прыехаў на фініш з 13-м часам, саступіўшы лідару этапу - галандцу Хансу Стэйсі з Iveco - 16 хвілін 33 секунды, паведамляе БелаПАН.

Экіпаж №510 пад кіраваннем Сяргея Вязовіча фінішаваў 15-м, саступіўшы лідару крыху больш за 18 хвілін. Экіпаж №560 («хуткая тэхнічка») Уладзіміра Васілеўскага ў фінішным пратаколе размясціўся на 24-й пазіцыі (+26 хв. 22 сек).

Увесь п'едэстал дванаццатага этапу занялі галандскія гоншчыкі. Другім стаў Марсэль ван Уліт з каманды MAN, трэцім - Жэрар дэ Рой з Iveco.

У агульным заліку экіпаж Сяргея Вязовіча застаўся на 34-м месцы, саступіўшы лідару заліку Айрату Мардзееву 31 гадзіну 15 хвілін.

Экіпаж Аляксандра Васілеўскага па-ранейшаму ў агульным заліку ўтрымлівае 9-ю пазіцыю, саступаючы лідару 7 гадзін 3 хвіліны.

«Хуткая тэхнічка» МАЗу (№560) у агульным заліку ўтрымлівае за сабой 41-е месца, маючы на пасіве 54 гадзіны 45 хвілін.

Сёння адбудзецца завяршальны 13-ы этап. Гоншчыкі вернуцца да месца старту ралі ў Буэнас-Айрэс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках