28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На футбаліста «Баварыі» падчас трэніроўкі напаў кракадзіл

6
На футбаліста «Баварыі» падчас трэніроўкі напаў кракадзіл

На паўабаронца мюнхенскай «Баварыі» Ар’ена Робэна напаў кракадзіл.

Незвычайную траўму гулец атрымаў на зборы ў Катары.

Кракадзіл напаў на Ар’ена Робэна падчас трэніроўкі, калі той даставаў мяч, што трапіў у басейн. Драпежнік пакусаў футбалісту ўсю руку, у выніку, яму давялося перабінтаваць некалькі пальцаў.

Цікава, што некаторыя выданні паведамляюць, што гулец атрымаў траўму, калі гуляў у більярд, а не падчас трэніроўкі. Так нямецкі таблоід Bild піша, што ён гуляў у більярд і даставаў шар з лузы, калі на яго напаў кракадзіл.

Нягледзячы на тое, што траўма дастаўляе гульцу некаторыя нязручнасці, напрыклад, яму складана апранацца і завязваць шнуркі на буцах, але яна не перашкодзіць ягоным трэніроўкам.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках