28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» прайграла «Віцязю» ў матчы чэмпіянату КХЛ

3
Менскае «Дынама» прайграла «Віцязю» ў матчы чэмпіянату КХЛ

17 студзеня менскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы пацярпела паражэнне ад падмаскоўнага «Віцязя» - 2:5 (0:2, 1:0, 1:3).

Шайбы забілі:

у «Дынама» - Джонатан Чычу (31.49, у большасці, асістэнты - Шарль Лінгле, Раян Веске; 51.50);

у «Віцязі» - Вячаслаў Саладухін (03.08, асістэнт - Аляксей Сямёнаў), Аляксей Макееў (13.16, у большасці, асістэнты - Аляксандр Кучаравенка, Георгій Бердзюкоў), Максім Мамчын (47.19, асістэнты - Мікіта Выглазаў, Максім Афінагенаў), Максім Афінагенаў (48.52, асістэнт - Аляксей Сямёнаў), Марыё Кемпа (59.05, у меншасці, у пустую браму).

Склад «Дынама»: Хаўген (Мільчакоў, 48.52); Гарошка - Крайчак, Калюжны - Шчахура - Чычу; Нагачоў - Бэйл, Лінгле - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Кулакоў - Мацярухін; Развадоўскі - Дрозд - Сцяпанаў; Кітараў.

Пасля 45 гульняў беларуская каманда з 84 баламі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 22 перамогі ў асноўны час, 3 - у авертайме, 4 - па булітах і зведаўшы 12 паражэнняў у асноўны час, 1 - у авертайме і 3 - па булітах (розніца шайбаў 136-112).

Наступныя пяць матчаў менскае «Дынама» правядзе на выездзе: 20 студзеня - у Браціславе супраць «Слована», 22 студзеня - у Заграбе супраць «Медвешчака», 28 студзеня - ў Магнітагорску супраць "Металурга", 30 студзеня - у Екацярынбургу супраць «Аўтамабіліста» , 1 лютага - у Казані супраць «Ак Барса».

25 студзеня ў Сочы адбудзецца Матч зорак КХЛ, у якім возьмуць удзел два гульцы менскага «Дынама» - абаронца Нік Бэйлі і форвард Джонатан Чычу, піша БелаПАН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках