4 траўня 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Насельніцтва наогул забылася, што жыве ў памежнай зоне

46

Дыктатар заявіў, што ў 2014 годзе ўдалося прымусіць беларусаў ахоўваць мяжу з Захадам, як гэта было ў савецкія часы.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння, зацвярджаючы пастанову аб ахове мяжы ў 2015 годзе.

«У студзені 2014 на пашыранай калегіі памежнага ведамства мы абмяркоўвалі актуальныя праблемы, - заявіў ён. - Тады гаворка ішла аб аптымізацыі органаў памежнай службы, павышэнні правапарадку ў памежнай зоне, ролі абласных камісій у развязанні гэтых пытанняў, а таксама аб садзейнічанні з боку дзяржаўных органаў і мясцовага насельніцтва памедных раёнаў у ахове нашых межаў. Нічога новага ў гэтым няма. Так, як гэта было ў савецкія часы, калі мяжу ахоўваў увесь народ, асабліва той, што пражывае ў памежжы. Але потым мы дадэмакратызаваліся да таго, што насельніцтва наогул забылася, што яно жыве ў памежнай зоне. Вельмі важны кірунак мяжа з Паўночнаатлантычным альянсам, ЕЗ у нас выявіўся занадта дэмакратычным. Таму мы наважылі вярнуцца да выпрабаванага метаду, каб і насельніцтва было падключана да аховы дзяржмяжы. Але для гэтага трэба было страсянуць мясцовыя органы ўлады і само насельніцтва ў памежжы».

Дыктатар запатрабаваў далажыць яму, наколькі ўлічаныя негатыўныя тэндэнцыі, якія праяўляюцца апошнім часам уздоўж беларускай дзяржаўнай мяжы ў суседніх краінах.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках