4 траўня 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія ВПС знішчылі ў Сірыі іранскага генерала

4
Ізраільскія ВПС знішчылі ў Сірыі іранскага генерала

Ізраільскі верталёт абстраляў калону аўтамабіляў у правінцыі Эль-Кунейтра у сірыйскім сектары Галанскіх вышынь.

Генерал Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі - элітнага фармавання ва ўзброеных сілах Ірана - быў забіты ў выніку ўдару ВПС Ізраіля на тэрыторыі Сірыі, паведамляецца на сайце падраздзялення. Махамед Алахдадзі быў забіты разам з чальцамі ліванскай шыіцкай групоўкі "Хезбала", паведамляе BBC.

Ізраільскі верталёт абстраляў калону аўтамабіляў у правінцыі Эль-Кунейтра у сірыйскім сектары Галанскіх вышынь, у выніку чаго загінулі шэсць чальцоў "Хезбалы", заявіла гэтая групоўка.

Ізраіль адмаўляецца каментаваць гэтыя паведамленні, аднак, паводле звестак з неназваных крыніц, у гэтым раёне сапраўды быў нанесены ўдар з верталёта па баевіках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках