4 траўня 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Хрушчова: Пуцін выкарыстоўвае тактыку Сталіна

5
Ніна Хрушчова: Пуцін выкарыстоўвае тактыку Сталіна

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пераняў многае з тактыкі сваіх папярэднікаў у Крамлі.

Так мяркуе ўнучка Мікіты Хрушчова Ніна Хрушчова, прафесар універсітэта «Новая школа» ў Нью-Ёрку, паведамляе «Радыё Свабода».

У артыкуле, распаўсюджаным міжнародным прэс-сіндыкатам Project Syndicate, Ніна Хрушчова закранае пытанні папулярнасці Уладзіміра Пуціна сярод расейцаў і яго тактыкі ў кіраванні краінай. Прыводзім вытрымкі з яе:

«У сярэдзіне снежня Пуцін прымаў алігархаў на сваю штогадовую вячэру - гэта быў, так бы мовіць, баль падчас чумы. Сорак прамысловых і фінансавых лідараў (большасць з якіх кіруюць філіяламі крамлёўскіх фірмаў) узялі ўдзел у мерапрыемстве, каб атрымаць - і даць - запэўніванні, што разам яны і ўрад перамогуць крызіс. На вячэры Пуцін пацвердзіў сваё абяцанне абараняць багацце алігархаў ад амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый. (...) Калі расейскія бізнэсмэны вернуць на радзіму свае афшорныя рахункі, іх фінансавыя правіны будуць дараваныя і забытыя.

Даверыцца такім абяцанням - усё роўна што здзейсніць фінансавае самагубства. Усяго некалькі месяцаў таму Пуцін запэўніў усіх, што расейская эканоміка перажыве еўрапейскія і амерыканскія санкцыі лёгка. Так, падчас фінансавага крызісу 1998 года расейскія алігархі страцілі шмат - і большасць з іх ніколі не вярнула сабе тых страт. Відавочна, што расейскаму ўраду нельга давяраць, што тычыцца абароны чыйго багацця, за выключэннем, магчыма, таго, якое належыць чальцам урада.

Зрэшты, адмова прыняць абдымкі Крамля ў роўнай ступені небяспечная. Бо ў пуцінскай Расеі палітычнае іншадумства даводзіць да фінансавага знішчэння. У 2003 годзе багаты алігарх Міхаіл Хадаркоўскі - заўзяты прыхільнік дэмакратызацыі і нястомны крытык Пуціна - быў пасаджаны ў турму паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў у махлярстве і ўхіленні ад выплаты падаткаў, і яго нафтавая кампанія ЮКАС пацярпела ад банкруцтва, распалася і была прададзеная паплечнікам Крамля.

Праз дзесяць гадоў пасля гэтага пасыл застаецца ранейшы: калі вы будзеце слухацца ваш ўрад, вашы дурныя паводзіны (ніводны бізнэс у Расеі не вызвалены ад выплат «пад сталом» і ад хабараў) будуць дараваныя. Адмова ад падпарадкавання азначае ваша падзенне - незалежна ад вашага багацця або вядомасці».

Успамінаючы нядаўнія прысуды братам Аляксею і Алегу Навальным, Ніна Хрушчова піша, што тактыка «прабачэння» сваіх ворагаў пры адначасовым пакаранні іх сваякоў была любімай тактыкай Сталіна. Яна рэзюмуе:

«Зразумела, расейцы ведаюць дастаткова, каб турбавацца пра тое, што ў Пуціна скончыліся ідэі. Але гэты страх не параўнаць з іх страхам ад таго, што можа адбыцца, калі разгайдаць лодку. А Пуцін, са свайго боку, таксама разумее гэта добра і ведае, што, каб захаваць сваю ўладу, ён не мае патрэбу ў ГУЛАГу, а толькі ў хітрым выкарыстанні страху і прабачэння».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках