4 траўня 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плаціні адмовіўся ад гутаркі з беларускімі журналістамі

7
Плаціні адмовіўся ад гутаркі з беларускімі журналістамі

Прэзідэнт УЕФА, які здзейсніў 19 студзеня кароткачасовы прыпынак у Менску на шляху ў Маскву, адмовіўся ад стасункаў з беларускай прэсай.

Мішэль Плаціні пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам адправіўся ў Беларускую федэрацыю футбола, а затым у размешчаны побач футбольны манеж, дзе праходзіць міжнародны юнацкі турнір «Кубак развіцця». Ён паглядзеў першы тайм матчу Беларусь-Чэхія, а затым з'ехаў разам са старшынём БФФ Сяргеем Румасам і яго першым намеснікам Сяргеем Сафар’янам. Плаціні прайшоў міма журналістаў, якія чакалі яго, а на просьбу карэспандэнта БелаПАН адказаць на некалькі пытанняў каля аўто моўчкі зрабіў жэст рукой, які азначае адмову.

Плаціні прыбыў на прыватным самалёце, які праз туман прызямліўся не ў першым, а ў другім аэрапорце. На сустрэчы з Лукашэнкам ён адзначыў, што яму вядома, якая ўвага надаецца ў Беларусі развіццю футбола. «Мы ўважліва сочым за дасягненнямі беларускай каманды і мяркуем, што ў будучыні Беларусь можа дасягнуць найлепшых вынікаў», - сказаў ён.

Прэзідэнт УЕФА выказаў задавальненне кантактамі з Лукашэнкам і БФФ, якія ўсталяваліся. «Упэўнены, што разам мы зможам зрабіць шмат для развіцця футбола ў Беларусі», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках