4 траўня 2024, Субота, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя і Фінляндыя пашыраюць вайсковае супрацоўніцтва

Швецыя і Фінляндыя пашыраюць вайсковае супрацоўніцтва

Швецыя і Фінляндыя, якія не з'яўляюцца чальцамі NATO, плануюць наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва ў вайсковай сферы.

Пра гэта паведамляе швейцарская газета Neue Zuercher Zeitung. Міністр абароны Швецыі Петэр Хултквіст заявіў шведскаму радыё SR паводле вынікаў праведзенай канферэнцыі ў бяспецы, што "ён і ягоны фінскі калега Хаглунд уважаюць гэты крок за рэакцыю на больш агрэсіўныя паводзіны Расеі апошнім часам". Зрэшты, гаворкі пра абаронны саюз, са слоў Хултквіста, няма, піша Инопресса.ру.

У Расеі, паводле інфармацыі SR, гэтую навіну ўспрынялі "не вельмі радасна". Масква, як заявіў у размове з радыёстанцыяй расейскі вайсковы журналіст, палічыць больш цеснае супрацоўніцтва Швецыі і Фінляндыі, якія карысталіся асаблівым статусам на саміце NАТО ў Уэльсе, альбо падрыхтоўкай да ўваходжання ў Паўночнаатлантычны альянс, альбо крокам у стварэнні двухбаковага саюза, гаворыцца ў артыкуле.

Пытанне аб уваходжанні гэтых краін у NATO не пазначанае ў праграмах ні шведскага, ні фінскага ўрадаў, але апошнім часам яго ўсё часцей абмяркоўваюць у палітычных колах, падкрэслівае карэспандэнт. У Фінляндыі гэта звязана, прынамсі, з будучымі парламенцкімі выбарамі. Шэраг фінскіх партый, якія скептычна адносяцца да ўваходжання ў NATO, выступаюць за правядзенне рэферэндуму сярод насельніцтва, аднак, паводле вынікаў апытанняў грамадскага меркавання, фіны прагаласуюць супраць далучэння да альянсу.

У Швецыі, у сваю чаргу, пачатак дыскусіі паклала новая лідар групы "ўмераных" Ганна Кінберг Батра, працягвае аўтар артыкула. Падчас традыцыйнай паслянавагодняй сустрэчы лідараў палітычных партый Батра заявіла, што пытанне аб членстве ў NATO павінна быць адлюстраванае ў рамках афіцыйнага даследавання. З Батрай пагадзіўся і старшыня "лібералаў" Б’ёйрклунд. На яго думку, менавіта ў замежнапалітычным курсе Расеі палягае прычына ўзрослай актуальнасці пытання аб уваходжанні ў NATO. Усяго з шасці партый, якія ўдзельнічалі ў снежаньскай сустрэчы па так званай палітычнай стабілізацыі, правядзенне афіцыйнага даследавання падтрымліваюць чатыры партыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках